БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Гайдукевіч параіў беларусам, якія не здзяйснялі злачынстваў, «адседзець і жыць далей»

3.10.2024 / 14:2

Nashaniva.com

Такую шчодрую прапанову дэпутат агучыў у эфіры сталічнага радыё.

Алег Гайдукевіч. Скрыншот БТ

Дэпутат ад ЛДП і былы міліцыянт Алег Гайдукевіч прапанаваў прыехаць на радзіму і адседзець беларусам, якія не здзяйснялі ніякіх злачынстваў. Разважаючы пра нібыта актыўную працу КДБ за мяжой, Гайдукевіч вырашыў падзяліць беларусаў, якія з'ехалі, на «нармальных збеглых» і «здраднікаў». Для першых у яго ёсць суперпрапанова.

«Нармальным беглым, якія не здзяйснялі злачынстваў або адміністрацыйных правапарушэнняў, рэкамендаваў і буду рэкамендаваць прыехаць, адседзець гэты адміністрацыйны або крымінальны тэрмін і жыць», — заявіў Гайдукевіч.

Іншая катэгорыя эмігрантаў Гайдукевічу непатрэбная. Іх па вяртанні ў Беларусь, праўда, таксама прапануецца пасадзіць, але без права на памілаванне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула