БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Рыгора Азаронка запрасілі працаваць на «Беларусьфільм»

8.10.2024 / 11:1

Nashaniva.com

Адыёзнага тэлепрапагандыста і ютуб-блогера Рыгора Азаронка запрасілі працаваць на «Беларусьфільм» у якасці рэжысёра дакументальнай студыі «Летапіс». Пра гэта «Еўрарадыё» расказалі крыніцы з асяроддзя дзяржкінастудыі.

Азаронак там здыме два праекты, звязаныя з падзеямі 2020 года. Магчыма, гаворка ідзе пра тыя пераломныя падзеі з пазіцыі рэжыму. На студыю Азаронак трапіў праз пратэкцыю сённяшняга гендырэктара Юрыя Аляксея.

Прапагандыст не аднойчы абураўся, што «Беларусьфільм» не здымае фільмы пра тое, як рэжым задушыў пратэсты ў 2020 годзе. І таму было тлумачэнне — у Мінкульт не дасылалі ідэі і сцэнары фільмаў на гэтую тэматыку.

Рыгор Азаронак працягне сямейную традыцыю — яго бацька Юрый Азаронак стаў знакамітым праз прапагандысцкія тэлестужкі ў 1990-я гады. У сваіх працах ён выкрываў ва ўсіх грахах апазіцыйныя сілы, што дазволіла яму ўвайсці ў давер да Лукашэнкі.

Малодшы Азаронак, як і бацька, скончыў Акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «Рэжысёр». Дыпломнай працай Рыгора стаў фільм «Салдат Хрыста. Юрый Вараб’ёўскі», прысвечаны аднайменнаму праваслаўнаму пісьменніку і канспіролагу з Расіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула