БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Папулярны сэрвіс для адпраўкі лістоў зняволеным прызналі «экстрэмісцкім»

15.11.2024 / 18:35

Nashaniva.com

Праз сэрвіс «Письмо.бел» адпраўлялі лісты ў калоніі і ізалятары па ўсёй краіне. 

12 лістапада суд Партызанскага раёна Мінска прызнаў сайт ініцыятывы «Письмо.бел», а таксама старонкі яе ў сацсетках «экстрэмісцкімі матэрыяламі», паведамляе «Вясна».

«Письмо.бел» дазваляе дасылаць лісты вязням анлайн. Трэба толькі набраць тэкст ліста, аплаціць канверт, выбраць адрасата і пазначыць свой адрас. А ўжо супрацоўнікі сэрвісу раздрукоўвалі ліст і дасылалі патрэбнаму чалавеку.

Кіраўнікоў сэрвісу затрымалі ў канцы мінулага года і асудзілі. Ім далі 2,5 года «хатняй хіміі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула