Лукашэнка прапанаваў вярнуць Лінгвістычнаму ўніверсітэту ранейшую назву
22.11.2024 / 11:17
Аляксандр Лукашэнка сёння наведвае Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт.
Фота: БелТА
Рэктар МДЛУ Наталля Лапцева адзначыла, што летась ВНУ адзначыла 75-годдзе. «Мы марым пра будучыню. Якім вам бачыцца перспектыва лінгвістычнага ўніверсітэта праз 25 гадоў?»— спытала яна ў Лукашэнкі.
«Думаю, ён стане інязам», — заявіў ён.
Як вядома, да 1993 года навучальная ўстанова называлася Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытутам замежных моў. У народзе па-руску яго называлі «іняз».
Таксама перад уваходам у МДЛУ Лукашэнка спытаў Уладзіміра Пярцова: «Быў іняз — чаго мацернымі словамі ВНУ абазвалі?!..».