На волю выйшла гомельская велаактывістка Святлана Кароль
24.11.2024 / 16:9
Яна была за кратам з верасня 2023 года.
Святлана Кароль
Пра вызваленне Святланы Кароль паведаміла выданне «Флагшток».
Гомельская велаактывістка была затрыманая 20 верасня 2023 года і асуджаная 11 сакавіка 2024 года па двух палітычных артыкулах на 1,5 года.
Па звестках праваабаронцаў, Святлана вызвалілася 9 лістапада 2024-га.