БЕЛ Ł РУС

Вайна

Пры ўдары ўкраінскага дрона загінуў карэспандэнт «Известий»

4.01.2025 / 21:49

Nashaniva.com

Дрон атакаваў аўтамабіль з ваенкарамі на трасе Данецк—Горлаўка. У выніку атакі быў забіты Аляксандр Марцям'янаў, а таксама паранены карэспандэнт «РИА Новости» і яшчэ чатыры супрацоўнікі расійскіх СМІ.

Аляксандр Марцям'янаў. 

Паводле інфармацыі карэспандэнта «РИА Новости» Максіма Раманенкі, яны завершылі здымкі наступстваў абстрэлаў у Горлаўцы і выправіліся ў Данецк. На трасе іх машыну атакаваў дрон-камікадзэ. Сам Раманенка атрымаў, паводле яго слоў, кантузію і драпіны на твары.

Марцям'янаў, які супрацоўнічаў з «Известиями», ужо быў паранены пад Данецкам у канцы кастрычніка 2023 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула