БЕЛ Ł РУС

Вайна

У Варонежскай вобласці разбіўся расійскі вайсковы верталёт

5.01.2025 / 9:42

Nashaniva.com

Як стала вядома тэлеграм-каналу Astra, 1 студзеня вайсковы верталёт Мі-28 упаў і загарэўся ў Варонежскай вобласці. Гэта адбылося каля 6-й гадзіны вечара ў полі ў Каменскім раёне.

На борце былі два члены экіпажа — яны загінулі, расказалі крыніцы Astra ў экстранных службах рэгіёну.

Верталёт пацярпеў крушэнне за 250 км ад лініі фронту. Што стала прычынай аварыі, невядома.

Чытайце таксама:

У Варонежскай вобласці аўтобус з параненымі на вайне ўрэзаўся ва «Урал» з іншымі расійскімі вайскоўцамі

Пры ўдары ўкраінскага дрона загінуў карэспандэнт «Известий»

Беспілотнікі атакавалі расійскі порт Усць-Луга, праз які экспартуюцца беларускія нафтапрадукты

Каментары да артыкула