Падчас украінскага ўдару па расійскім камандным пункце ў Курскай вобласці загінулі 8 афіцэраў
5.01.2025 / 16:11
Удар па расійскім камандным пункце ў Льгове Курскай вобласці быў нанесены брытанскімі ракетамі Storm Shadow 30 снежня, а цяпер выявіліся некралогі на некаторых афіцэраў, якія падчас той атакі загінулі. Заадно з іх стаў прыблізна вядомы і агульны маштаб стратаў.
Загінулыя расійскія падпалкоўнікі Валерый Цярэшчанка і Павел Малецкі
Паведамляецца, што падчас удару загінулі 8 афіцэраў з кіраўнічага складу 76-й Пскоўскай паветрана-дэсантнай дывізіі, а 22 былі параненыя.
Сярод загінулых было як мінімум 2 падпалкоўнікі — камандзір інжынернага батальёна Павел Малецкі і начальнік сувязі дывізіі Валерый Цярэшчанка.
Цярэшчанка ўжо другі начальнік сувязі 76-й дывізіі, знішчаны ўкраінцамі. У лістападзе 2022 года быў забіты ягоны папярэднік, падпалкоўнік Сяргей Нікулін.