БЕЛ Ł РУС

Свет

Журналіст Хрыста Грозеў распавёў, што Пуцін асабіста загадаў выкрасці і забіць яго

17.01.2025 / 14:48

Nashaniva.com

Журналіст Хрыста Грозеў распавёў, што Пуцін асабіста загадаў выкрасці і забіць яго. Пра гэта журналіст распавёў у інтэрв'ю YouTube-каналу «Катрыкадзэ Дзядко».

Хрыста Грозеў. Скрын відэа Deutsche Welle

Паводле яго слоў, загад быў аддадзены ў снежні 2020 года, у дзень выхаду расследавання аб агентах ФСБ, якія атруцілі Аляксея Навальнага.

Як сцвярджае Грозеў, забіць або выкрасці яго павінны былі грамадзяне Балгарыі, суд над якімі ідзе ў Лондане. Паводле яго слоў, яны «прыдумлялі разнастайныя жудасныя формы смерці», а выкраданне павінна было прайсці «па асабістым загадзе самога Пуціна, а не нейкага ўмоўнага генерала ФСБ ці ГРУ». Ён адзначыў, што не можа раскрываць усе падрабязнасці да заканчэння працэсу. 

У лістападзе 2024 года стала вядома, што грамадзяне Балгарыі, абвінавачаныя ў шпіянажы на карысць Расіі, сачылі за Грозевым і абмяркоўвалі яго выкраданне і забойства. Яны таксама абмяркоўвалі выкраданне і забойства галоўнага рэдактара The Insider Рамана Дабрахотава, паведамляе тэлеканал «Дождь».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула