БЕЛ Ł РУС

Вайна

У выніку абстрэлу Крывога Рога загінула мачаха трох дзяцей. Іх родная маці загінула ў 2022-м падчас акупацыі Херсона

17.01.2025 / 15:54

Nashaniva.com

У выніку сённяшняга абстрэлу расійскімі войскамі Крывога Рога загінулі чатыры чалавекі, у тым ліку жанчына, якая выхоўвала трох прыёмных дзяцей.

Ілюстрацыйнае фота МНС Украіны

Іх родная маці загінула ў 2022 годзе падчас акупацыі Херсона, піша тэлеграм-канал «Свої. Кривий Ріг».

Муж загінулай Ігар распавёў, што падчас выбуху яны знаходзіліся ў аўтамабілі. Мужчына паспеў нахіліцца, жанчына — не, і атрымала некалькі аскепкавых раненняў у грудзі.

Мужчына кажа, што сёння ў старэйшага сына быў дзень нараджэння, і сям’я ехала на рынак па пакупкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула