БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Вольга Лойка: На перамовах па Украіне ад Беларусі маглі б быць Лукашэнка і Бяляцкі

19.01.2025 / 10:0

Nashaniva.com

У новым выпуску нядзельнага аналітычнага выпуску ТОКу з эканамічнай аглядальніцай і галоўнай рэдактаркай «Плана Б» Вольгай Лойка сярод іншага абмяркоўвалася пытанне ролі Беларусі ў будучых перамовах паміж Украінай і Расіяй.

Алесь Бяляцкі і Аляксандр Лукашэнка. Фота: Наша Ніва, Getty Images

Разважаючы пра перспектывы будучых перамоў па Украіне, Вольга Лойка заўважыла, што яе, як і большасць назіральнікаў пужае, што гэта будуць перамовы толькі паміж Расіяй і ЗША.

«Я вельмі спадзяюся, што гэтага не будзе. [Спадзяюся], там будзе Еўрасаюз, дзе ўсё, уласна і адбываецца, дзе патрэбны гарантыі бяспекі шмат якім краінам. Я спадзяюся, што Еўрасаюз будзе актыўным удзельнікам».

Лойка лічыць, што для захавання суб'ектнасці Беларусі важна, каб інтарэсы Беларусі на будучых перамовах былі прадстаўлены. Гэта можа быць і нехта з структур Еўрасаюза, як прапаноўвае Валерый Кавалеўскі, але ёсць і іншы варыянт.

«Калі там за адным сталом, дапусцім, будуць ад Беларусі [палітвязень, кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна», лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь] Бяляцкі і Лукашэнка, як бы дзіўна не выглядаў гэты тандэм, гэта будзе важна для Беларусі».

«Цяпер Алесь Бяляцкі для Лукашэнкі быў бы карысней за МЗС і дзве траціны адміністрацыі разам узятыя», —

лічыць аглядальніца і тлумачыць, што Бяляцкі — «чалавек, у якога ёсць асабістая суб'ектнасць, які мог бы, як калісьці Макей ці [памерлы старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэта] Алег Гулак (…) прадстаўляць Беларусь».

«Таму б я на месцы Лукашэнкі цяпер моцна падумала аб тым, што вельмі важна захаваць гэтых некалькі людзей, у якіх ёсць асабістая суб'ектнасць. У тым ліку для пападання яго самога ці нейкага з яго каманды за гэты стол перамоў. Каб туды патрапіць, Лукашэнку трэба будзе адназначна даказаць усяму свету, што людзей ён больш не есць. Яму трэба ўсіх паказаць. Пажадана, усім прабачыць».

Па словах Лойкі, для ўнутранай аўдыторыі гэта можа быць прадстаўлена так, як зручна ўладам — «як прабачэнне, як уз'яднанне нацыі».

Глядзіце цалкам:

Чытайце таксама:

Кавалеўскі: Інтарэсы Беларусі ў мірных перамовах па Украіне нельга ігнараваць

А можа, усё ж варта, каб Лукашэнка ўдзельнічаў у перамовах па Украіне?

Адмова ад NATO і 20% тэрыторыі Украіны: Стала вядома пра ўмовы Пуціна на перамовах

Пазняк гатовы разам з Усавым удзельнічаць у перамовах наконт Украіны. Абы не Ціханоўская

Каментары да артыкула