БЕЛ Ł РУС

Свет

Трамп даручыў памочнікам арганізаваць тэлефонную размову з Пуціным пасля інаўгурацыі

20.01.2025 / 7:57

Nashaniva.com

Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп даручыў сваім памочнікам арганізаваць тэлефонную размову з Уладзімірам Пуціным праз некалькі дзён пасля інаўгурацыі, паведамляе CNN са спасылкай на крыніцы.

Прэзідэнт Дональд Трамп і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін ідуць для ўдзелу ў групавым фота на саміце G20, Осака, Японія, 28 чэрвеня 2019 г. Фота: AP Photo / Susan Walsh

Па іх словах, адна з мэтаў размовы — абмеркаванне асабістай сустрэчы лідараў у бліжэйшыя месяцы для спробы ўрэгулявання канфлікту ва Украіне.

Паводле даных CNN, прадстаўнікі каманды Трампа па нацыянальнай бяспецы пачалі рыхтавацца да размовы з Пуціным некалькі тыдняў таму, але пакуль не вядома, ці вызначана дата званка канчаткова.

14 студзеня Трамп паведаміў пра намер у найбліжэйшы час сустрэцца з Пуціным, адзначыўшы, што для гэтага яму трэба «прыйсці ў офіс». 

Чытайце таксама:

«У панядзелак вам будзе вельмі весела глядзець тэлевізар». Трамп выступіў перад прыхільнікамі напярэдадні інаўгурацыі

Трамп плануе наведаць Кітай у першыя сто дзён прэзідэнцтва

Як Вашынгтон рыхтуецца да інаўгурацыі 47-га прэзідэнта ЗША ФОТА

Каментары да артыкула