БЕЛ Ł РУС

Здарэнні

Метэарыт упаў у Мінскай вобласці. Ахвотныя могуць далучыцца да пошукаў

20.01.2025 / 11:8

Nashaniva.com

25 снежня а 17:29:15, калі неба яшчэ заставалася светлым, тры камеры Беларускай метэорнай сеткі зафіксавалі супербалід з яркасцю, блізкай да поўні. Ён праляцеў над Мінскам і прызямліўся паблізу Смалявічаў у выглядзе метэарыта, піша kraj.by

Ілюстрацыйнае фота

Агульная маса выпалага метэарытнага рэчыва ацэньваецца ў некалькі кілаграмаў.

Разлічана траекторыя палёту метэарыта і верагоднае поле яго выпадзення. Фрагменты метэарыта меркавана выпалі па лініі вёсак: Рабы Слуп (10—50 грам), Прысынак (50—150 г), Калюга (150—300 г), Чорны лес (300—500 г), Высокія Ляды (500 г — 1 кг).

Мясцовым жыхарам прапануецца звяртаць увагу на незвычайныя камяні розных памераў, якія могуць ляжаць на паверхні. Метэарыт можа мець наступныя характарыстыкі:

Сведчанні падзення і фотаздымкі знойдзеных камянёў, якія нагадваюць метэарыт, просьба дасылаць на электронную пошту Мінскага Планетарыя planetarium1965@gmail.com або ў Telegram-групу. Таксама пажадана запісваць і дзяліцца GPS-трэкамі пошукаў.

Знойдзены метэарыт мае вялікае навуковае значэнне і можа стаць шостым вядомым метэарытам на тэрыторыі Беларусі.

19 студзеня з дапамогай валанцёраў ужо былі арганізаваны першыя пошукі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула