БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Беларусбанк увёў сістэму праверкі рэквізітаў праз махляроў

21.01.2025 / 8:29

Nashaniva.com

Калі рэквізіты калі-небудзь фігуравалі ў злачынных схемах, кліент не зможа завяршыць аперацыю

Самы буйны беларускі банк запусціў механізм праверкі рэквізітаў з-за махляроў, паведамілі ў афіцыйным тэлеграм-канале фінустановы. З дапамогай гэтага механізму яны змогуць вызначаць карткі і рахункі з нядобранадзейнымі рэквізітамі, якія ашуканцы маглі выкарыстоўваць для вываду выкрадзеных грошай.

«Калі рэквізіты калі-небудзь фігуравалі ў злачынных схемах, кліент не зможа завяршыць аперацыю», — гаворыцца ў паведамленні.

Пры гэтым кліент банка атрымае наступнае апавяшчэнне: «грашовы перавод па ўказаных вамі рэквізітах немагчымы ў сувязі з наяўнасцю ў банка прыкмет несанкцыянаванага пераводу (магчымым махлярствам)».

Як падкрэслілі ў банку, перавесці грошы на гэты рахунак або картку можна будзе, але толькі пасля правядзення разбору праваахоўнымі органамі.

Чытайце таксама:

Мінчанка перавяла таролагу 59 тысяч рублёў

«Ну і сядзі, рохкай далей». Невядомы засмуціўся, калі не здолеў падмануць беларуса ў інтэрнэце

Махляры сталі дзейнічаць ад імя «Белводаканала»

Каментары да артыкула