БЕЛ Ł РУС

Свет

Сірыйскі порт Тартус разарваў 49-гадовы інвесткантракт з Расіяй

21.01.2025 / 18:18

Nashaniva.com

Порт Тартус у Сірыі разарваў пагадненне з расійскай кампаніяй аб інвестыцыях. Пра гэта піша расійскае выданне «Важные истории» са спасылкай на сірыйскую газету Al-Watan.

Порт у Тартусе

Па словах дырэктара Тартускай мытні Рыяда Джудзі, усе даходы ад дзейнасці порта цяпер накіроўваюцца на карысць cірыйскай дзяржавы. Рабочыя, занятыя ў порце, вернуцца пад кіраванне сірыйскага боку.

Таксама ў порце адновяць састарэлыя механізмы, якія выкарыстоўвала расійская кампанія без мадэрнізацыі, як гэта прадугледжвалася дамовай.

Інвестыцыйны кантракт сірыйскі порт і расійская кампанія «Будтрансгаз» заключылі ў 2019 годзе тэрмінам на 49 гадоў. Масква абяцала інвеставаць у порт не менш як 500 млн даляраў да 2023 года.

Чытайце таксама:

Новыя ўлады Сірыі выцясняюць з правінцыі Тартус «сілы Асада»

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы

Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў Тартус, дзе знаходзіцца адзіная расійская ваенна-марская база ў рэгіёне

Каментары да артыкула