БЕЛ Ł РУС

Свет

Справу расійскага палітолага Суздальцава аб паклёпе на Лукашэнку вярнулі на даследаванне ў пракуратуру

23.01.2025 / 12:53

Nashaniva.com

Пасля чарговага пераносу судовага пасяджэння справу расійскага палітолага Андрэя Суздальцава аб паклёпе на Аляксандра Лукашэнку вярнулі на даследаванне ў пракуратуру. Пра гэта сам Суздальцаў паведаміў людзям, якія прыйшлі да будынку суда падтрымаць яго, піша SOTA.

У красавіку мінулага года СМІ паведамілі аб затрыманні Суздальцава ў Маскве. Пазней высветлілася, што на палітолага завялі крымінальную справу па абвінавачванні ў паклёпе на Лукашэнку.

Судовыя пасяджэнні па гэтай справе праходзілі ў закрытым ад прэсы і слухачоў рэжыме. 

Суздальцаў — расійскі палітолаг, палітычны каментатар па беларускай тэматыцы. Ён нарадзіўся ва Уладзівастоку, у пачатку 1990-х ажаніўся з беларускай і пераехаў у Беларусь, дзе стаў разгортваць прарасійскую дзейнасць у асяродку дэмакратычнай апазіцыі.

У 2006 годзе ён быў пазбаўлены дазволу на жыхарства і высланы з краіны. Паводле афіцыйнай фармулёўкі, Суздальцаў ставіў «пад пагрозу нацыянальную бяспеку Беларусі».

Пасля дэпартацыі Суздальцаў асеў у Маскве, дзе стаў намеснікам дэкана факультэта сусветнай эканомікі Вышэйшай школы эканомікі.

У канцы сакавіка старонка палітолага Андрэя Суздальцава знікла з сайта Вышэйшай школы эканомікі, імаверна, праз пераслед беларускімі ўладамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула