Украінцы ўдарылі па заводзе мікраэлектронікі ў Бранску
24.01.2025 / 11:56
Адзін з найбуйнейшых вытворцаў мікраэлектронікі ў Расіі, бранскі завод «Крэмній ЭЛ», прыпыніў сваю дзейнасць пасля атакі беспілотнікаў. Пра гэта паведаміла прэс-служба прадпрыемства.
Па наяўнай інфармацыі, пацярпелых няма. Прэс-служба паведаміла, што мінулай ноччу на тэрыторыі завода было зафіксавана шэсць пападанняў дронаў.
У выніку пашкоджаны частка вытворчых памяшканняў і склад гатовай прадукцыі прадпрыемства.