БЕЛ Ł РУС

Грамадства

МЗС Германіі пра выбары ў Беларусі: Гэта сумны дзень для ўсіх тых, хто прагне свабоды і дэмакратыі

26.01.2025 / 23:18

Nashaniva.com

Кіраўніца МЗС Германіі Аналена Бербак апублікавала заяву наконт «выбараў» у Беларусі 26 студзеня.

Мінск напярэдадні «выбараў». Фота: Reform.news

«У жыхароў Беларусі не было выбару. Гэта сумны дзень для ўсіх тых, хто прагне свабоды і дэмакратыі. Замест свабодных і справядлівых выбараў і жыцця без страху і самавольства, яны штодня сутыкаюцца з прыгнётам, рэпрэсіямі і парушэннямі правоў чалавека, — напісала яна ў твітары. —

Больш за 1200 чалавек у Беларусі працягваюць нявінна сядзець пад вартай толькі таму, што ў іх хапіла смеласці заявіць пра сябе. Мы іх не забываем. Усе палітычныя зняволеныя павінны быць вызваленыя, і жорсткім рэпрэсіям павінен быць пакладзены канец».

Бербак дадала, што паважае мужнасць беларусаў і дэмакратычнай лідаркі Святланы Ціханоўскай.

«Яны паказваюць нам, наколькі важная барацьба за нашу дэмакратыю ў Еўропе. Еўрапейская сям'я трымае свае дзверы адкрытымі для Беларусі, якая з'яўляецца дэмакратычнай і свабоднай», — напісала яна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула