БЕЛ Ł РУС

Эканоміка

Лукашэнка падпісаў свой першы ўказ пасля чарговага «абрання»

27.01.2025 / 13:14

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ па арэндным жыллі. Для каштоўных спецыялістаў яно стане больш танным.

Фота: Мінскстрой

Указ «Аб асаблівасцях выдзялення і выкарыстання арэнднага жылля» падпісаў Аляксандр Лукашэнка, піша прэс-служба палітыка.

Дакумент рэгулюе прадастаўленне арэнднага жылля работнікам запатрабаваных у краіне прафесій. 

Указам прадугледжана, што раённыя і гарадскія выканаўчыя камітэты маюць права вызначаць на месцах пералік спецыялістаў, у якіх мае патрэбу рэгіён, і прымаць рашэнні аб выдзяленні ім арэнднага жылля на падставе хадайніцтваў работадаўцаў, але толькі з ліку дзяржаўных органаў і арганізацый.

Для найбольш запатрабаваных спецыялістаў, якія маюць першачарговае права на атрыманне такой жылплошчы, будзе прымяняцца паніжальны каэфіцыент пры разліку арэнднай платы.

Гэта першы ўказ, падпісаны Лукашэнкам пасля выбараў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула