Сі Цзіньпін павіншаваў Лукашэнку
27.01.2025 / 13:22
Старшыня КНР Сі Цзіньпін павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з так званым пераабраннем на пасаду прэзідэнта Беларусі, піша БелТА.
Фота: Пул першага
«Рады чуць аб вашым перавыбранні на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, ад імя ўрада Кітая і кітайскага народа выказваю вам шчырыя віншаванні», — гаворыцца ў віншавальным пасланні.
Сі Цзіньпін адзначыў, што ў апошнія гады краіны падтрымлівалі цесныя кантакты, сумесна распрацоўвалі і давалі арыенціры развіццю кітайска-беларускіх адносін, у выніку чаго двухбаковыя адносіны выйшлі на найвышэйшы ў гісторыі ўзровень адносін усепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства.