БЕЛ Ł РУС

Свет

Кіраўнік МЗС Польшчы спытаў, ці хопіць у беларускіх турмах месца тым, хто не галасаваў за Лукашэнку

27.01.2025 / 14:12

Nashaniva.com

Кіраўнік МЗС Польшчы Радослаў Сікорскі ў сацсетках пакпіў з вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

Tylko 87,6% Białorusinów kocha swojego baćkę?!
Czy reszta pomieści się we więzieniach?

— Radosław Sikorski (@sikorskiradek) January 26, 2025

«Толькі 87,6% беларусаў любяць свайго «бацьку»?! Ці змесцяцца астатнія ў турмах?» — напісаў Сікорскі.

Паводле версіі ЦВК, за Лукашэнку прагаласавалі 86,82% выбарцаў, якія прыйшлі на ўчасткі. Пры гэтым 1,8 млн беларускіх выбарцаў, па даных ЦВК, не галасавалі за Лукашэнку, з іх мільён — наогул не ўдзельнічалі ў выбарах. 

Нядаўна паміж Сікорскім і Лукашэнкам адбылася завочная перапалка. Польскі міністр саркастычна заўважыў, што «чаканне, каго аб’явяць пераможцам, невыноснае». 

Да таго ж ён заклікаў журналістаў не называць Лукашэнку апошнім дыктатарам Еўропы. «У крадзяжах, рэпрэсіях і міжнароднай агрэсіі Уладзімір Пуцін яго дагнаў і перагнаў», — удакладніў ён матывацыю. 

Лукашэнка на прэс-канферэнцыі ўчора загадаў адказаць, што няхай Сікорскі «свайго носа не суне, куды не просяць».

МЗС Беларусі літаральна так і зрабіла. «Займіцеся праблемамі сваёй краіны і свайго народа, а «не суньце нос не ў свае справы», як толькі што сказаў Лукашэнка», — напісаў у рэплаях вядучы міністэрскага твітара.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула