БЕЛ Ł РУС

Спорт

Арына Сабаленка трапіла ў скандал з-за дзіўнага стаўлення да выйгранага трафея ВІДЭА

27.01.2025 / 21:28

Nashaniva.com

Тэнісістка Арына Сабаленка апынулася ў цэнтры скандалу пасля паразы ў фінале Australian Open-2025 ад амерыканкі Мэдысан Кіз. Паводзіны спартсменкі і яе каманды выклікала хвалю абурэння сярод заўзятараў і тэніснай супольнасці.

Пасля заканчэння матчу ў сацыяльных сетках распаўсюдзілася відэа, на якім відаць, як Сабаленка нядбайна паклала трафей фіналісткі перад нагамі, а затым паказала неадназначны жэст і засмяялася.

Аднак найбольшае абурэнне выклікалі паводзіны членаў яе каманды, якія прадэманстравалі над узнагародай за другое месца туалетную працэдуру. Акрамя самой Арыны, у гэтым удзельнічалі яе хлопец Георгас Франгуліс і фітнэс-трэнер Джэйсан Стэйсі.

«Такое стаўленне да трафея недапушчальнае! Фінал турніру Вялікага шлема — гэта велізарны гонар, і падобныя дзеянні абражаюць тэніс як спорт», — такімі і падобнымі каментарамі поўняцца сацсеткі.

Многія прыхільнікі тэнісу лічаць, што за падобныя паводзіны Сабаленка і яе каманда павінны панесці пакаранне, аж да часовай дыскваліфікацыі. Некаторыя заклікаюць кіраўніцтва турніру і WTA разгледзець пытанне пра санкцыі ў дачыненні да спартсменкі.

Сама тэнісістка пакуль не давала афіцыйных каментароў з нагоды таго, што здарылася. Прадстаўнікі турніру таксама пакуль устрымліваюцца ад заяў, аднак чакаецца, што ў найбліжэйшы час адносна інцыдэнту з'явіцца афіцыйная рэакцыя арганізатараў Australian Open.

Чытайце таксама:

Арына Сабаленка прайграла фінал Australian Open

Сабаленка захавала тытул першай ракеткі

Арына Сабаленка абвясціла пра хуткае завяршэнне кар'еры і стварэнне сям’і

Каментары да артыкула