БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Як ахоўнік Лукашэнкі аказаўся на адным здымку з вядомымі беларускімі добраахвотнікамі

28.01.2025 / 11:32

Nashaniva.com

На прэс-канферэнцыі Аляксандра Лукашэнкі 26 студзеня сярод журналістаў вылучаўся моцны хлопец з мікрафонам-пятлічкай на лацкане пінжака. Журналісты REFORM.news вырашылі даведацца, хто гэта, і знайшлі нечаканае. 

Першапачаткова інтрыгі не выйшла, мужчына аказаўся супрацоўнікам Службы бяспекі прэзідэнта. Гэта асабісты ахоўнік Лукашэнкі — Луцэйковіч Сяргей Анатольевіч.

Лукашэнка ў лагеры курдскіх мігрантаў на мяжы з Польшчай, 2021 год

Яму 33 гады. Жыве ў Мінску. Тэрміновую службу праходзіў у в/ч 3214 унутраных войскаў МУС. Удзельнічаў у разгоне мітынгаў і дэманстрацый. 

Займаўся адзінаборствамі. Удзельнічаў у спаборніцтвах па грэплінгу. Гэта такі від спартыўнага адзінаборства, які сумяшчае ў сабе тэхніку ўсіх барацьбітаўскіх дысцыплін, з мінімальнымі абмежаваннямі па выкарыстанні болевых і задушлівых прыёмаў. Лічыцца еўрапейскай мадыфікацыяй барацьбы джыу-джытсу.

У 2018 годзе на Адкрытым чэмпіянаце Мінска па грэплінгу ADCC у дывізіёне «Аматары (+18)» у вагавой катэгорыі — 76 кг заняў 2-е месца.

Вось ён на фота крайні злева пазіруе з пераможцам і байцом, які заняў трэцяе прызавое месца.

Адкрыты чэмпіянат Мінска па грэплінгу ADCC 2018. Фота: grappling.by

Прыгледзьцеся больш уважліва. На фота знаёмыя твары. Гэтых хлопцаў ведае ўся постсавецкая прастора. 

Побач з асабістым ахоўнікам Лукашэнкі беларускія добраахвотнікі Андрэй (Несмяротны) Трацэўскі і пакуль без вусоў Ігар (Янкі) Янкоў. Абодва ўдзельнічалі ў пратэстах 2020 года, з'ехалі з Беларусі ва Украіну. У 2022 годзе яны стварылі Беларускі добраахвотніцкі корпус і да гэтага часу ваююць на баку Украіны супраць расійскіх акупантаў.

@nashaniva Як асабісты ахоўнік Лукашэнкі апынуўся на здымку з беларускімі ваярамі #всу #зсу #янки #политика #новости #беларусь ♬ Sun - Adrián Berenguer

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула