БЕЛ Ł РУС

Грамадства

У Мазыры вызвалілі праваабаронцу Уладзіміра Целепуна

30.01.2025 / 23:54

Nashaniva.com

Праваабаронцы атрымалі пацвярджэнне, што 30 студзеня быў вызвалены з-пад адміністрацыйнага арышту вядомы мазырскі праваабаронца Уладзімір Целяпун. Ён адбываў суткі з 15 студзеня, піша «Гомельская вясна».

Уладзіміра Целепуна затрымалі 15 студзеня, а 17 студзеня адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы, у якой яго вінавацілі ў распаўсюдзе «экстрэмісцкай» прадукцыі (ч. 2 арт. 19.11 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях). 

Дата вызвалення пацвярджае, што 69-гадоваму праваабаронцу тады прысудзілі максімальнае пакаранне, якое можна даваць па гэтым артыкуле — 15 сутак.

Праваабаронцы мяркуюць, што пераслед Уладзіміра Целепуна менавіта ў гэтыя дні звязаны з імкненнем ізаляваць яго на перыяд правядзення галасавання 26 студзеня.

Уладзімір Целяпун у апошнія гады неаднаразова затрымліваўся і раней.

Чытайце таксама:

Эдуарду Бабарыку споўнілася 35 гадоў

У Маларыце затрымалі мужчыну, які зняў дзяржаўны сцяг з фасада аптэкі. Кажа, хацеў павесіць на лецішчы

Спявак Дзядзя Ваня шукае працу. Ён адбывае хатнюю хімію

Каментары да артыкула