БЕЛ Ł РУС

Грамадства

У адным з беларускіх гарадоў гарадскую елку вырашылі не прыбіраць даўжэй за астатніх

31.01.2025 / 0:6

Nashaniva.com

У райцэнтры Іўе галоўная гарадская елка прастаіць да 3 лютага, у той час як у іншых гарадах Беларусі елкі з плошчаў ужо прыбіраюць. Мясцовыя ўлады вырашылі ўлічыць просьбу вернікаў мясцовай каталіцкай парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла, піша Katolik.life.

Рэч у тым, што ў гэтым горадзе 2 лютага адбудзецца вядомы на ўсю Беларусь фестываль калядных спеваў Gloria in excelsis Deo — «Хвала на вышынях Богу», паведаміў Іўеўскі дэканат. Мерапрыемства штогод збірае ўдзельнікаў рознага ўзросту, якія не толькі выконваюць калядныя песні, але таксама чытаюць вершы, танчаць і паказваюць сцэнкі.

Фестываль пройдзе ў цэнтры культуры і вольнага часу — акурат каля яго і стаіць галоўная гарадская елка. Дарэчы, яе па выніках абласнога конкурсу назвалі самай прыгожай на Гродзеншчыне.

Увогуле ж па каталіцкай традыцыі елкі і стаенкі і павінны стаяць у каталікоў да свята Ахвяравання Пана, якое адзначаецца 2 лютага.

Чытайце таксама:

Бондараву абурылі слова Раство і зоркі НАТА на навагодняй елцы ў Мінску

На галоўнай елцы Брэста замест Віфлеемскай зоркі паставілі «ваенную». І гэта ўжо не першы раз

Нехта зарабіў тысячы рублёў, а кагосьці аблілі вадой: беларусы паказваюць, як калядавалі

У Бельгіі мясцовых жыхароў заклікалі не выкідаць елкі, а… з’есці іх. Прапанавалі нават стравы

Не пусціць у хату калядоўніка — дрэнная прыкмета. Як і дзеля чаго калядавалі беларусы

Каментары да артыкула