БЕЛ Ł РУС

Грамадства

У Мінску зачыняецца сетка «Сушы вёслы»

31.01.2025 / 13:1

Nashaniva.com

З 3 лютага спыняе сваю працу сетка дастаўкі «Сушы вёслы». Інфармацыя аб гэтым з'явілася на сайце кампаніі.

Фота: Яндэкс-карты

Сетка «Сушы вёслы» працавала ў Беларусі з 2007 года. У яе было больш за 10 пунктаў у Мінску. Сетка лічылася першай і самай вялікай у сталіцы кампаніяй па дастаўцы сушы і страў азіяцкай кухні.

Зараз жа дастаўка спыняе сваю працу і больш не прымае заказы.

«Мы былі першай кампаніяй у Беларусі, якая пазнаёміла вас з такім прадуктам, як сушы, і прывіла любоў да японскай кухні. Мы прайшлі доўгі шлях, імкнучыся даваць вам радасць, камфорт і незабыўныя гастранамічныя ўражанні», — гаворыцца на сайце «Сушы вёслы».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула