БЕЛ Ł РУС

Свет

«Яны стануць ля нагі гаспадара і будуць пяшчотна памахваць хвосцікам». Пуцін — пра адносіны Еўропы і Трампа

2.02.2025 / 14:12

Nashaniva.com

Прапагандыст Павел Зарубін апублікаваў урывак інтэрв'ю з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным. У ім расійскі кіраўнік зняважліва прайшоўся па еўрапейскіх элітах. 

Уладзімір Пуцін. Фота: Mikhail Tereshchenko, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Паводле Пуціна, Байдэн больш падабаўся еўрапейскім элітам, чым Трамп: пры Байдэне Еўропа нібыта «з задавальненнем выконвала любы загад з боку Вашынгтона». З Трампам жа еўрапейцы «актыўна змагаліся» і «разгубіліся», калі ён зноў стаў прэзідэнтам. 

«Я вас запэўніваю: Трамп з яго характарам, з яго настойлівасцю, навядзе там парадак даволі хутка. І ўсе яны <…> стануць ля нагі гаспадара і будуць пяшчотна памахваць хвосцікам», — сказаў Пуцін.

Таксама Пуцін зняважліва ацаніў якасць еўрапейскіх эліт. Паводле яго слоў, гэта «палітычная драбяза», якая спрабуе забараняць альтэрнатыўныя мэйнстрыму партыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула