БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Праз анамальна цёплую зіму ў Беларусі прачнуліся мядзведзі. Гэта можа быць небяспечна

2.02.2025 / 17:59

Nashaniva.com

Нядаўна ў Гарадоцкім і Віцебскім раёнах адначасова фіксавалі 5-6 мядзведзяў, якія карміліся на адным полі.

Фота: БелТА

Праз анамальна цёплую зіму ў Беларусі ў Беларусі прачнуліся некаторыя мядзвезді. Гэта можа пагражаць людзям, якія жывуць у сельскай мясцовасці.

Нядаўна ў Гарадоцкім і Віцебскім раёнах адначасова фіксавалі 5-6 мядзведзяў, якія карміліся на адным полі. У такі час кармавая база больш бедная, таму яны могуць займацца драпежніцтвам або разараць пасекі на прысядзібных участках, паведамляюць «Витебские вести».

Як расказала біёлаг з Віцебскага дзяржуніверсітэта Алена Шаўрова, лес ужо жыве вясновым жыццём, хоць час для гэтага яшчэ не зусім надышоў. Гэта яскрава ілюструецца і на прыкладзе прадстаўнікоў жывёльнага свету. Так, у зайцаў і лісіц на месяц раней пачаўся гон — шлюбныя гульні. Тым часам зайцы-бялякі ў сваёй зімовай афарбоўцы сталі больш уразлівымі для драпежнікаў.

Затое для некаторых відаў жывёл анамальныя зімы аказваюцца спрыяльнымі.

«Бабры ў такі час года раней былі лёгкай здабычай для драпежнікаў. Яны вельмі добра плаваюць і ныраюць, але на сушы — няўклюдныя і часта станавіліся аб’ектам палявання ваўкоў. Аднак сёлета бабрам жывецца значна лягчэй», — расказала экспертка.

Для казуль, аленяў і ласёў бясснежная зіма пераносіцца лягчэй — карміцца і перамяшчацца не так цяжка, можна есці кару дрэў і зялёную траву, што прабіваецца з-пад зямлі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула