БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Жыхарка Мінскага раёна павялічыла вусны 70 кліенткам. Аказалася, у яе не было ліцэнзіі

3.02.2025 / 16:25

Nashaniva.com

Жанчына зарабіла больш за 73 тысячы рублёў, а цяпер ёй зацікавіліся сілавікі.

Жыхарка Мінскага раёна павялічвала кліенткам вусны і калола батулатаксін для пазбаўлення ад маршчын. Аднак, як высветлілася, у яе не было ліцэнзіі.

Жанчына купляла прэпараты за наяўныя праз месенджары, пры гэтым дакументаў, якія пацвярджаюць якасць прэпаратаў, у яе не было. Касметолаг без ліцэнзіі павялічвала вусны выкарыстаннем гіалуронавай кіслаты, а таксама займалася батулінатэрапіяй, піша БелТА.

Усяго яе кліенткамі сталі як мінімум 70 чалавек. Жанчына зарабіла больш за 73 тысячы рублёў. Аднак неўзабаве ёй зацікавіліся ў Дэпартаменце фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю.

На касметолага завялі крымінальную справу аб ажыццяўленні прадпрымальніцкай дзейнасці без ліцэнзіі. Ёй пагражае ад штрафу да двух гадоў турмы.

Чытайце таксама:

Эканаміста Данэйку завочна асудзілі да 12 гадоў па справе «Каардынацыйнай рады»

«Гэта доктар ад Бога». За палітыку судзяць дзіцячага анколага з 23-гадовым стажам

Мінчук заплаціць 53 тысячы рублёў штрафу за даход, які ён лічыў законным

Каментары да артыкула