БЕЛ Ł РУС

Здарэнні

Жыхарка Латвіі ехала праз мяжу з аб'ёмнай дублёнкай. У мытнікаў закраліся падазрэнні

4.02.2025 / 9:59

Nashaniva.com

Унутры дублёнкі ў салоне аўтамабіля жанчына схавала часткі абсталявання сістэмы «Разумны дом», спакаваныя ў калготкі. Кошт гэтага тавару склаў больш за 26 000 рублёў.

Жанчына аформіла на мяжы часовы ўвоз аўтамабіля і заявіла, што не мае іншых тавараў, якія трэба дэклараваць. Аднак, як паведамляюць у Мытным камітэце, яна загадзя ведала, што перавышае ўстаноўленыя ліміты бяспошліннага ўвозу і ўжо раней спрабавала незаконна ўвезці такі тавар у Беларусь.

Абсталяванне канфіскавана, супраць грамадзянкі Латвіі заведзеная адміністрацыйная справа. Яна можа атрымаць штраф да 30 базавых (1260 рублёў).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула