БЕЛ Ł РУС

Грамадства

У Мінску з'явяцца новыя вуліцы

4.02.2025 / 12:57

Nashaniva.com

Пра планы па стварэнні новых вуліц у Мінску распавяла сакратарка камісіі па найменні і перайменаванні вуліц горада Анастасія Лось у эфіры «Радыё-Мінск».

Новыя вуліцы з'явяцца ў Маскоўскім і Партызанскім раёнах. Гаворка пра жылую забудову на перакрыжаванні вуліц Рафіева і Ясеніна. Для мясцовасці прапанавалі тры назвы: вуліца Бацькі Міная, працяг вуліцы Мачульскага і завулак Вяршынны.

У Партызанскім раёне новыя імёны чакаюць восем вуліц ЖК «Утульны». Пяць з іх плануюць назваць у гонар архітэктараў: Людмілы Графо, Міхаіла Паруснікава, Льва Мацкевіча, Віктара Анікіна, Юрыя Грыгор'ева.

Яшчэ тры прапануюць назваць вуліцай Дыпламатычнай, вуліцай Андрэя Грамыкі, вуліцай Анатоля Гурыновіча.

Новыя назвы павінна зацвердзіць камісія з 16 чалавек. Пасля рашэнне публікуецца ў СМІ і на працягу двух тыдняў грамадскасці прапануюць выказаць сваё меркаванне. Заўвагі можна дасылаць па адрасе вул. Ракаўская, 17. Канчатковае рашэнне застаецца за Мінскім гарадскім Саветам дэпутатаў.

Чытайце таксама:

«Беларусы такія беларусы». У тыктоку захапляюцца, як пасажыры дапамаглі кіроўцу тралейбуса ў Мінску

Айцішнік вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і распавёў, што не так з Іспаніяй

Мінчук ператварыў закінуты куток у музей дзівосных драўляных скульптур

«Мінсктранс» з наступнага панядзелка зменіць маршруты шэрагу аўтобусаў

У Мінсувязі расказалі, калі ў Беларусі з'явіцца 5G

Каментары да артыкула