У «спіс тэрарыстаў» дадалі Славу Камісаранку і яшчэ пяць беларусаў
4.02.2025 / 16:57
Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці».
Вядомы стэндапер Слава Камісаранка ад цяперашняга часу — «тэрарыст»
У спіс сярод іншых дадалі прозвішчы грамадзян Беларусі Вячаслава Камісаранкі, Армэна Арзуманяна, Дзмітрыя Асіюка, Барыса Крыцкага, Валерыя Мефадзіенкі, Анастасіі Жыльскай.
Цяпер у «тэрарыстычным спісе» КДБ 1234 чалавекі, з іх больш за 500 — беларусы. Пераважная большасць беларускіх фігурантаў спісу ўключаныя ў яго праз палітычны пераслед і ніякага дачынення да тэрарыстычнай дзейнасці ў любых яе праявах не маюць.