БЕЛ Ł РУС

Свет

У Польшчы скончылі ўстаноўку электрычнага бар'еру на дзвюх рэках на мяжы з Беларуссю

5.02.2025 / 13:12

Nashaniva.com

Польшча скончыла ўстаноўку электрычнага бар'еру на мяжы з Беларуссю: на рэках Істачанка і Свіслач, піша Gazeta Współczesna са спасылкай на PAP і Польскую памежную службу.

Будаўніцтва бар'еру было звязана са спробамі перасячэння мяжы мігрантамі з боку Беларусі. Цяпер на рэках усталявалі сістэмы відэаназірання і спецыяльных датчыкаў.

Польшча планавала пабудаваць электрычны бар'ер з лютага мінулага году. 

«Ужо пабудаваныя ўсе падсістэмы, сілавыя злучэнні і валаконна-аптычныя лініі перадачы. Было ўстаноўлена больш за 500 слупоў для камер і больш за 1300 камер. Падрадчык паведаміў пра гатоўнасць інвестыцый да прыёму, у цяперашні час вядуцца работы па праверцы камісіі памежнай службы», — сказаў прэс-сакратар Памежнай службы Анджэй Ювісяк.

Краіна інвеставала ў гэты праект больш за 85 мільёнаў злотых (каля 20 мільёнаў еўра). Па працягласці бар'ер займае каля 47 кіламетраў.

Чытайце таксама:

«Як Польшча некалі прайшла шлях да волі, гэтак і беларусы зробяць тое ж самае». Ціханоўская выступіла на Форуме Касцюшкі

На беларуска-польскай мяжы ў чатыры разы менш сталі выяўляць кантрабандных цыгарэт

«Я павінен пазваніць нашаму куратару». Як завозілі мігрантаў у Беларусь — цікавыя дэталі з перахопленых тэлефонных размоў

Працоўныя мігранты праблемы эканомікі Беларусі не вырашаць, і Лукашэнка пачаў гэта разумець. Меркаванне Чалага

Каментары да артыкула