У Гродзенскім заапарку пасябравалі макакі і трус
5.02.2025 / 15:44
Яванскія макакі Абу і Ява жылі разам 10 гадоў, калі ў мінулым верасні Ява захварэла. Яе паклалі на аперацыю, а самец моцна перажываў. Каб Абу так не гараваў, да яго падсялілі труса.
Ява вярнулася, і вось ужо 5 месяцаў малпы з трусам жывуць у адным вальеры.
У іх з'явіліся пэўныя правілы і распарадак дня. У труса ёсць сваё месца для адпачынку, у макак сваё.Час ад часу ўзнікаюць канфлікты, але вушасцік сябе ў крыўду не дае, паведамляе прэсавая служба Гродзенскага заапарка.