БЕЛ Ł РУС

Свет

Іспанская паліцыя затрымала шасцярых удзельнікаў банды, якая прадавала неіснуючых шчанюкоў

5.02.2025 / 18:30

Nashaniva.com

Банда падманула сваіх ахвяр на 150 тысяч еўра, а для афёры выкарыстоўвала сайты з аб'явамі аб продажы хатніх жывёл, піша The Guardian.

Удзельнікі банды прапаноўвалі ў інтэрнэце на продаж шчанюкоў, катоў і нават папугаяў. Калі ахвяра тэлефанавала па нумары, ёй дасылалі фатаграфіі будучага гадаванца, каб заахвоціць заплаціць як мага хутчэй.

Як толькі грошы былі адпраўлены, у пакупніка прасілі яшчэ — для аплаты ветэрынараў, падаткаў, прышчэпак ці транспартных выдаткаў. Але людзі так і не атрымлівалі сваіх жывёл.

Паліцыя высветліла, што банда дзейнічала па ўсёй Іспаніі. Усяго яны падманулі людзей на 150 тысяч еўра. Затрыманых абвінавачваюць у махлярстве, прыналежнасці да злачыннай арганізацыі і ўцёках з турмы.

«Пасля ператрусу ў доме аднаго з галоўных падазраваных паліцыянты таксама канфіскавалі пяць мабільных тэлефонаў, а таксама sim-карты, якія выкарыстоўваліся для здзяйснення ашуканскіх дзеянняў», — гаворыцца ў заяве паліцыі.

Чатырнаццаць банкаўскіх рахункаў, якія выкарыстоўвалі падазраваныя, заблакавалі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула