БЕЛ Ł РУС

Здарэнні

На плошчы Незалежнасці кіроўца каршэрынгавага аўто заснуў за рулём і ўрэзаўся ў іншы аўтамабіль

6.02.2025 / 11:58

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося сёння раніцай.

Фота: ДАІ

23-гадовы кіроўца Volkswagen на перакрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Свярдлова заснуў за рулём і выехаў на паласу сустрэчнага руху. Там ён сутыкнуўся з аўтамабілем BMW, які спыніўся на забараняльны сігнал святлафора, паведамляе сталічнае ДАІ.

У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў, транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула