БЕЛ Ł РУС

Эканоміка

У ПВТ з'явілася 48 новых рэзідэнтаў, 15 — з замежным капіталам

6.02.2025 / 13:20

Nashaniva.com

Новымі рэзідэнтамі сталі кампаніі, якія спецыялізуюцца ў такіх галінах, як медыцынскія тэхналогіі, штучны інтэлект, турызм.

ПВТ. Фота: Myfin.by

ПВТ паведаміў пра першы набор рэзідэнтаў сёлета. Парк папоўніла 48 кампаній, з іх 15 — з замежным капіталам, піша Devby.

Новымі рэзідэнтамі сталі кампаніі, якія спецыялізуюцца ў такіх галінах, як медыцынскія тэхналогіі, штучны інтэлект, турызм і дызайн, распрацоўка праграмнага забеспячэння, а таксама вытворчасць мікрамабільнага транспарту і рабатызаваных комплексаў.

Новыя рэзідэнты 

«Оксіджан Тэхноладжыс» — распрацоўшчык сэрвісу на базе AI-тэхналогій для аналізу рэнтгенаўскіх здымкаў грудной клеткі, апарату апоры і руху, каленнага сустава, хрыбетніка.

«БелКрайТурызм» зоймецца распрацоўкай і развіццём маркетплэйса BelKraj.by для ўгод паміж уласнікамі жытла, тураператарамі, гідамі і карыстальнікамі турыстычных паслуг,

«Нейра Дызайн» будзе працаваць над софтам з выкарыстаннем нейрасетак для генеравання дызайну інтэр’ераў і экстэр’ераў.

«АЗОН Рокет Бел» — цэнтр распрацоўкі Ozon. Зоймецца распрацоўкай, укараненнем і суправаджэннем софту для групы кампаній.

«Іксар Лаб» — распрацоўшчык VR-касцюма для гульні ў футбол у віртуальнай рэальнасці і мабільнай праграмы для маніторынгу і кіравання разумным касцюмам.

«БЕЛФІН» зоймецца распрацоўкай і ўкараненнем рабатызаваных комплексаў для цяжкага машынабудавання, уключаючы чыгуначны транспарт, і іншых галін прамысловасці.

«РНД тэхналогіі» — цэнтр распрацоўкі кампаніі «Юрэнтбайк.Ру». Плануе распрацоўваць праграмна-апаратныя і праграмныя рашэнні ў сферы мікрамабільнага транспарту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула