У Германіі затрымалі стажорку хуткай дапамогі, якую вінавацяць у атручванні чатырох калег
6.02.2025 / 15:6
Па версіі следства, 24-гадовая стажорка падмешвала ў напоі калег атруту, піша Bild.
Як удакладняе Bild, падзеі адбываліся з кастрычніка 2023 года па красавік 2024 года ў горадзе Людвігсбург.
У атручаных супрацоўнікаў хуткай дапамогі заўважылі сур'ёзныя праблемы са здароўем, аднаго паклалі ў шпіталь. Яшчэ адзін атруціўся ад стажоркі двойчы. Пацярпелым было па 53, 29 і 25 год.
Дзяўчыну абвінавачваюць у чатырох замахах на забойства і нанясенні цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Яе затрымалі 30 студзеня і змясцілі пад варту.
Падазраваная вучылася на фельчарку.