Пошта не перасылае грошы некаторым палітвязням
7.02.2025 / 8:8
Паштовая сістэма Беларусі атрымала новыя спісы асуджаных, якім забаронена перасылаць грошы.
Праблемы з адпраўкай сродкаў пачаліся прыкладна з 16 студзеня. Асуджаныя, якім яшчэ ў канцы снежня грошы даходзілі без перашкод, цяпер апынуліся ў «чорным спісе», піша Mayday.team.
Супрацоўнікі паштовых аддзяленняў не хаваюць, што спісы прыйшлі з Мінска і тычацца палітычных зняволеных.