БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Куляшоў: Усе трое затрыманых прызналі сваю віну

13.04.2011 / 22:53

Адзін з затрыманых, на падставе сабраных доказаў, мае дачыненне да выбуху ў Мінску на святкаванні Дня Незалежнасці 4 ліпеня 2008 года і да выбухаў у Віцебску ў верасні-кастрычніку 2005 года.

Усе затрыманыя па справе аб тэракце ў мінскім метро прызналі сваю віну, паведаміў 13 красавіка журналістам міністр унутраных спраў Беларусі Анатоль Куляшоў.

Паводле яго слоў, 12 красавіка ў Мінску супрацоўнікамі міліцыі пры падтрымцы байцоў спецпадраздзялення МУС па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз» былі затрыманыя тры падазроныя ў датычнасці да выбуху. (Сёння раніцай Генпракуратура паведамляла пра двух затрыманых).

Затрыманыя не з’яўляюцца сталічнымі жыхарамі, зазначыў Куляшоў.

Ён таксама паведаміў, што адзін з затрыманых, на падставе сабраных доказаў, мае дачыненне да выбуху ў Мінску на святкаванні Дня Незалежнасці 4 ліпеня 2008 года і да выбухаў у Віцебску ў верасні-кастрычніку 2005 года.

Паводле слоў міністра, зараз ідзе збор дадатковых матэрыялаў, ацэнка і сістэматызацыя доказаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула