Грамадства

Хто такі Аляксей Глотаў, якога АМАП затрымаў нібыта за планы ўзарваць расійскі вузел сувязі пад Вілейкай?

Нядаўна Аляксандр Лукашэнка паведаміў пра шэраг тэрактаў, якія прадухілілі беларускія сілавікі: маўляў, планавалася пакушэнне на Азаронка, дыверсія ў лясгасе і выбух на расійскім ваенным вузле сувязі пад Вілейкай. Дзяржаўныя СМІ пазней паказалі кадры затрымання некаторых людзей, усе яны нібыта з чатаў так званых «Атрадаў грамадзянскай самаабароны». «Наша Ніва» сабрала інфармацыю пра аднаго з затрыманых. Менавіта яго паказвалі як чалавека, што меў намер узарваць вузел сувязі.

Аляксею Глотаву 43 гады, ён жыве ў аграгарадку Камунар Буда-Кашалёўскага раёна (Гомельская вобласць). 

Быў жанаты, у шлюбе нарадзілася двое хлопцаў, але з жонкай Аляксей даўно развёўся. 

«Ён калісьці працаваў будаўніком на бройлернай птушкафабрыцы, пасля працаваў на сябе: вырабляў і збіраў корпусную мэблю», — расказваюць пра Глотава знаёмыя. 

У аграгарадку пра затрыманне чулі, але без падрабязнасцяў: «Кажуць, нейкі тэракт у Мінску планаваў».

«Наша Ніва» звязалася з мамай Аляксея, але жанчына не захацела размаўляць. «Яго затрымалі, калі ехаў на працу. Больш нічога не ведаю», — сказала яна. 

Затрыманне Глотава

Увогуле рэакцыя некаторых сваякоў на затрыманне Аляксея цікавая:

«Затрымалі — значыць, было за што», «Нармальных людзей не затрымліваюць, не парушайце закон», «Жывіце, працуйце і вас ніхто не кране». Некаторыя сябры ці сваякі проста праігнаравалі пытанні ці моўчкі заблакавалі акаўнт карэспандэнта «Нашай Нівы».

Мяркуючы па сацсетках, асноўнае хобі Глотава — рыбалка. Акрамя яе, ёсць здымкі з працы і шматлікія падпіскі на суполкі знаёмстваў.

Улетку 2020 года Глотаў рэпосціў паведамленні тэлеграм-каналаў, радаваўся рэгістрацыі Святланы Ціханоўскай кандыдатам у прэзідэнты. Апошнім часам у сацсетках палітычнага ці сацыяльнага парадку дня ўжо не было. 

«Наша Ніва» адшукала і былую жонку Аляксея, але тая адмовілася ад размовы. «Нам няма пра што з вамі гаварыць, мы з ім разам даўно не жывем», — сказала яна.

Аляксея Глотава затрымалі 30 чэрвеня, пры сабе ён нібыта меў пісталет.

Каментары

Дзяйкала: Наша сітуацыя не цягне на Міжнародны трыбунал у Гаазе. Важна, каб працэс над Лукашэнкам адбыўся ў Мінску20

Дзяйкала: Наша сітуацыя не цягне на Міжнародны трыбунал у Гаазе. Важна, каб працэс над Лукашэнкам адбыўся ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі засталіся толькі шэсць прыватных дамоў для састарэлых

Адаму Мальдзісу за тры гады на магіле дагэтуль не паставілі помніка14

Бяздомны-эрудыт, які знік у Гомелі, знайшоўся ў рэанімацыі. Ён вядомы па блогу папулярнага тыктокера5

ХАМАС перадаў чарговых трох закладнікаў Ізраілю4

Васьмікласнік выпіў на ўроку моцнае снатворнае «для дарослых» і заснуў2

Як будуць выглядаць новыя станцыі метро на ўчастку ад «Пярэспы» да станцыі «Парк Дружбы народаў» ФОТА8

Эдуарда Бабарыку зноў будуць судзіць за «непадпарадкаванне адміністрацыі». Аказваецца, ён у турме ў Ваўкавыску3

Навукоўцы прыдумалі, як зварыць ідэальнае яйка. Але гэты метад можа вам не спадабацца6

Пазняк: Вызваленне Паліны Шарэнды-Панасюк — гэта гучнае сведчанне аб гатоўнасці да перамоваў з Еўрасаюзам128

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяйкала: Наша сітуацыя не цягне на Міжнародны трыбунал у Гаазе. Важна, каб працэс над Лукашэнкам адбыўся ў Мінску20

Дзяйкала: Наша сітуацыя не цягне на Міжнародны трыбунал у Гаазе. Важна, каб працэс над Лукашэнкам адбыўся ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць