Калісьці ў 90-я Булацкі вёў міжнародныя спартовыя навіны на БТ, агляд так і называўся МСН. І штосьці там не было такога роднага сённяшняму Паўлу расейскага чэмпіянату. Адны Топ-5, Ліга чэмпіёнаў, НБА, НХЛ, нарэзкі лепшых мячоў, кур'ёзы з перабіўкамі на бездухоўны амерыканскі грандж (Smells like teen spirit), ці такі ж іхні панк-рок (Pretty fly), ці дэманструючую свае вакальныя і знешнія даныя Джэй Ло. Нармальны забаўляльны кантэнт для аматараў спорту. Можа таксама трохі пірацілі, але ж адчувалася пэўная ўбудаванасць у сусветны кантэкст. Трохі сумна, што на месца наватара ў спартыўным вяшчанні прыйшоў савок кан'юнктуршчык у гарнітуры, а імя/прозвішча засталося тое самае. Здрайца самому сабе. Бывае. Але ж АПЛ ці Серыя А, з якой пачыналі трансляцыі Топ-5, як былі лепшымі лігамі свету, так і застаюцца. Ізаляваная ад еўрафутбола расейская "ліга прыколаў" як была дном з дамоўнымі гульнямі і z-фашыстамі на трыбунах, так і застаецца таксама. Астатняе - справа густу.
«Для нас гэта больш родныя каманды, больш цікавыя». Дырэктар тэлеканала «Беларусь 5» поўны аптымізму: чэмпіянат Расіі глядзяць лепш, чым прэм'ер-лігу
Але ж АПЛ ці Серыя А, з якой пачыналі трансляцыі Топ-5, як былі лепшымі лігамі свету, так і застаюцца. Ізаляваная ад еўрафутбола расейская "ліга прыколаў" як была дном з дамоўнымі гульнямі і z-фашыстамі на трыбунах, так і застаецца таксама. Астатняе - справа густу.