Каментары да артыкула

Святлана Алексіевіч: Давайце спачатку возьмем уладу, а потым будзем вырашаць моўнае пытанне

  • .
    17.11.2024
    Не трэба чакаць рэфэрэндумаў, новай дзяржавы, нейкіх "крэатыўных рашэнняў", стратэгічна планаваць за нацыю, аналізаваць, хто як размаўляе і як адносіцца і г.д.
    Проста самі пачынайце размаўляць і пісаць на беларускай.

    Астатняе мае назву: рацыяналізацыя, пракрастынацыя, інерцыя і г.д. А калі патрэбна самім, то ўсе гэтыя адгаворкі ўжо не будуць мець для вас ніякага сэнсу.
    І, што важна, ігнараваць хамства моўных маргіналаў і правакатараў (якое і тут будзе ў каментарыях). Сапраўдныя патрыёты ваш пераход на беларускую мову толькі падтрымаюць.
  • Ачніцеся
    17.11.2024
    Якую ўладу хто возьме? Яны здольныя толькі на прафанацыі кшталту напісання Канстытуцыі Новай Беларусі і стварэнная Геральдычных Радаў! Калі браць уладу, гэта ж трэба будзе працаваць і адказваць за штосці. Навошта ім гэта, спадарыня Святлана Алексіевіч?
  • Тут усё зразумела
    17.11.2024
    Ачніцеся, Алексіевіч - частка тутбаеўска-бабарыкінскага кагала, плявалі яны на беларускую мову.
  • Проясню ситуэйшн
    17.11.2024
    К власти с такими мыслями мове эмигранты не придут. Даже не вернутся. Поймите наконец, вопрос белорусизации для большинства даже не на втором месте.
  • Не галасі!
    17.11.2024
    Проясню ситуэйшн, так, пытанне было правакацыйнае, але які бліскучы адказ!
    Характэрнае савецка-імперыялістычнае "только не это!" Адгаворкі, перавод стрэлак, падмена паняццяў, толькі не беларуская мова!
    Гэтаксама ўсе рабаўладальнікі вечна бубняць "Свободы не надо, наш народ к демократии ишчо не готов".
    Як у тым анекдоце: "вось як навучыцеся плаваць, тады вам нальем вады ў басейн".
  • Мх
    17.11.2024
    Проясню ситуэйшн, Гістарычны прыклад: у 1996 годзе вы пачалі будаваць расейскамоўны лукашзм, у выніку сёння дабудоўваецца расейская губернія "Белоруссія". Так што мова - гэта першае і прынцыповае пытанне. Якую мову абярэш, такую дзяржаву і пабудуеш.
  • Верым Можам Пераможам
    17.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Жыве БЕЛАРУСЬ /ВКЛ ! Верым Можам Пераможам
    17.11.2024
    Mой сын кажа : мангола - мaскавіцкая (ардынская) мова ўвогуле не патрэбна будзе ў жыцці. Калi знiкне лукавы пра - маскоўскі тыран, у Беларусi (ВКЛ) будзе літвінская ( беларуская ) мова, а калi прыйдзецца жыць за мяжой, то будзе патрэбна мова той зaмежнай краiны. А для паразумення з iншаземнымi сябрамі , патрэбна ангельская, польская цi ўкраінская.

    цудоўна разумею сітуацыю. нам патрэбны нацыянальны кампраміс (тактычны хаўрус з лукашэнкамі) на захаванне незалежнай дзяржавы, і нам Літвінам трэба дапамагаць Украіне & змагацца супраць маскоўскага імперыялізму 7/24.

    А пытанне былой (Беларускай) Смаленская губерні /ваяводства можа нас аб'яднаць, яго трэба вырашаць ў ААН, ёсць (ў ААН) anti- каланіяльнае заканадаўства на гэты конт, вось чым трэба Паз'няку да Офісам нашым ўсім займацца . і Лукашэнкі гэта будуць падтрымліваць , безумоўна па сваім зачынным каналам каму цікава, у мяне уся неабходная юр . база ёсць .

    Жыве БЕЛАРУСЬ /ВКЛ !
  • Буьу
    17.11.2024
    Не галасі! , Вы абсолютна не зразумелі пісьменьніцу. Мова - тое выдатна, але ня трэба падмяняць барацьбу за ўладу ў РБ моўным пурызмам. Украіна тое добра дэманструе: куды для краіны каштаўнейшыя рускамоўныя байцы, чым “моўная паліцыя” зь білетам ухілянта. Паказное змаганьне за мову -такая самая эмітацыя як перамовы з Лукой ці Канстытуцыя Новай Белапусі, або Пашпарт Кавалеўскага.
  • .
    18.11.2024
    Паказное змаганне за мову, якое падмяняе ўсё іншае - сапраўды праблема.
    Але не трэба на яе азірацца, калі робіш уласны выбар. Маргіналы і неадэкваты ўжо ёсць паўсюдна, на жаль.
    У даным канкрэтным выпадку ёй ніхто не навязваў падмену барацьбы за ўладу, проста спыталі пра мову. Тут няма ілжывай дылемы: або мова, або ўлада.
  • я/мы
    17.11.2024
    Мх, `вы пачалі будаваць` а ты уже из беларусов выписан? Всегда в белом пальто мимо наблюдал, да?
  • Тутэйшы
    17.11.2024
    Я не хачу каб было як в Украіне, таму лічу, што павінна быць толькі беларуская мова. Калі у школе будзе рускі языке і літаратура, тэлебачанне будзе расійскім, назвы вуліцаў расейскіх ці імперскіх жыхароў, то праз нейкі час Расія пачне вызваляць рускамоўных у Беларусі.
  • Мова падмурак нацыі
    18.11.2024
    Тутэйшы , Я хачу каб у Беларусі было як у краінах Балтыі. Тыя, хто ня здолеў вывучыць родную мову не мелі права галасаваць. У тым ліку такія як Алексіевіч. Прызнаць іх недастаткова сталымі каб быць грамадзянамі гэтай краіны, незалежна ад узроста. Усе праблемы ідуць ад масквы ў галаве.
  • А дзе ты была падчас пратэстаў, што ўладу хочаш?
    17.11.2024
    Алексіевіч - прэс-сакратар рускага міру.
  • Пухавіцкі
    17.11.2024
    Чарговая "харошая руская" у нашых шэрагах.
  • Пытанне ў тым што
    17.11.2024
    Цётачка, ты не ківай на кагосьці, хто табе ўладу возьме. Ты хоць з пары сказаў пачні, на мове гэтай прыніжанай пачні гаварыць, і людзі пацягнуцца. Вот Масква ў галаве сядзіць, як пра мову і культуру нярускую гаворка - адразу як перакліньвае, увесь розум з галавы вышыбае.
  • кам
    17.11.2024
    Пакуль вы будзіце браць уладу - мова знікне
  • М-да-с
    17.11.2024
    Госпадзе, народ гаворыць на дзвюх мовах, бо ўся палітыка была такая, каб гэта народ пазбавіць роднай мовы.
    Гэта яшчэ цуд, што народ усё яшчэ гаворыць... М-да-с
  • Vital
    17.11.2024
    спадарыня алексіевіч, а давайце вы больш не будзеце выказвацца пра палітычныя справы? Ну не ваша гэта! быў ужо адзін такі лідзер - спачатку нада накарміць народ! Накарміў...
  • Алекс
    19.11.2024
    Vital, Вы маеце рацыю, маеце рацыю на сто адсоткаў!
  • %
    17.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Русская консерва
    17.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Ганьба
    17.11.2024
    OMG! У адных "спачатку кіўбаса, потым мова", у другіх "спачатку дэмакратыя, потым мова", у трэціх "Лука - гарант незалежнасці"... Выберы сваіх лідараў на сёння...
  • Лейцар коркавы
    17.11.2024
    Мо памыляюся, але ёсьць старыя людзі прагрэсіўныя, а ёсьць захраслыя ў саўку. Мо адсунецеся са сваімі парадамі, 30 гадоў адзін стары трымае ўсіх у мінулым.
  • Чытайце Ваcіля Быкава
    17.11.2024
    Васіль Быкаў:

    "Мова - аснова ня толькі нацыянальнай культуры, але і існаваньня нацыі, існаваньня этнасу".

    "І калі нам чагосьці не хапае - дык найперш нацыянальнай волі, дасканалай нацыянальнай сьвядомасьці".

    "Толькі нацыяналізм з найбольшай выніковасьцю здольны аб'яднаць грамадзтва ў ягоным дэмакратычным развіцьці".

    "Толькі пры свабодзе і незалежнасьці магчымы працяг беларускай гісторыі".

    "Я веру, што Беларусь жыве і будзе жыць. Зробім-жа ўсё дзеля гэтага!"
  • Bhagawan
    17.11.2024
    Biełaruskaja mova musić źmianicca, kab zachavacca. Pytańnie ab reformie movy treba padnimać užo zaraz.
  • Алекс Ждан
    18.11.2024
    Bhagawan, літаратурная беларуская мова дазваляе перадаць абсалютна ўсе сэнсы і асвоіць якія любя запазычанні. Таму высілкі трэба скіраваць на асвету а не чарговую "спробу сучаснае нармалізацыі" ці ўсходнія даследванні.
  • Dr.
    17.11.2024
    Прабачце ёй, старым савецкім людзям вельмі цяжка грунтоўна мяняць сябе. Гэта і большасці малодшых не па сілах. Але ёсць людзі якія разумеюць важнасць моманту ў незалежнасці ад узросту і выходзяць з камфортнай зоны. Гэты тып людзей заўсёды ў меншасці, але менавіта яны часцей за ўсё з’яўляюцца рухавіком для большасці.
  • Янка
    17.11.2024
    Тое, што Беларусь надта моцна русіфікаваная - гэта сапраўды рэчаіснасць і з гэтым цяжка спрачацца. Зрэшты галоўнае пытанне ў тым, ці лічаць дэмакратычныя расейскамоўныя беларусы падобны стан рэчаў нармалёвым і вартым змены. Ці лічаць яны нармалёвым, калі ўсе нашы суседзі маюць нацыянальную мову ў якасці адзінай дзяржаўнай і не бачаць у гэтым праблемы, а ў Беларусі з 1994 беларуская мова няспынна маргіналізавалася з боку рэжыма, а пасля 2020 за яе ўжыванне пачалі катаваць у гестапа і нават забіваць, як гэта зрабілі з Вітольдам Ашуркам і Алесям Пушкіным?! Тым больш, што відавочна, што ў рэшце рэшт гэта скончваецца "рускім мірам", які прапануе толькі крывавую дыктатуру, адсталасць, галечу, беспраўе і смерць на агрэсіўнай захопніцкай вайне. Таму пабудаваць адначасова дэмакратычную і русіфікаваную Беларусь - гэта такая ж утопія, як і ідэя зрабіць "Счастливую Россию будущего" у межах сучаснай Расейскай імперыі, і як ідэя Гарбачова пабудаваць "социализм с человеческим лицом" у межах СССР напрыканцы 80х гадоў ХХ стагоддзя.
    Русіфікацыя - гэта найбольш ганебная спадчына лукашызма, якая прывяла да талерантнага стаўлення ў датыченні да расейскай экспансіі і расейскага імперыялізму, бо менавіта яна дазволіла Лукашэнку падвесці краіну на грань анэксіі Расеяй. І таму ад яе трэба пазбаўляцца, а не разважаць кшталту "Не всё плохое в лукашенковскай Беларуси было связано с именем...". І вельмі ганебна, што спадарыня Алексіевіч нават у сваім сталым узросце гэтага дагэтуль не зразумела.
  • мама - мова
    17.11.2024
    тое, што не варта адразу заканадаўча прапісваць аднамоў'е - то так. хай на паперцы застаецца нібы двухмоўе (пад бокам раз'юшаны мядзведь-вар'ят, для якога нават кропля мовы, што ануча для быка), але паступова і няўхільна трэба рабіць крокі па пашырэнні мовы. а потым будзе замацавана і ў Канстытуцыі (якой часам можна лёгка падцерціся, як аказалася) аднамоўе.

    дарэчы ў Канстытуцыі БССР, якая была напісана выключна (!) па-беларуску ніякага двухмоўя не было
  • Вяртанне закона
    17.11.2024
    мама - мова, мы што, па лукашэнкаўскай канстытуцыі пасля падзення рэжыму Лукашэнкі будзем жыць?
    Гэта ж абсурд.
    Адразу пасля падзення рэжыму адразу вяртаецца тая канстытуцыя, якая была да ўсіх лукашэнкаўскіх паправак і рэферэндумаў. Бо лукашэнкаўская - незаконная.
    А ў той канстытуцыі, што законная - там усё прапісана: дзяржаўная мова - беларуская. Кропка.
  • тактак
    17.11.2024
    Праблема мовы не нясе непасрэднай пагрозы ўладзе кіраўніка. Таму тролі з задавальненнем падтрымліваюць тэму абражаючы рускамоўных, задаючы ідыёцкія пытанні, рэкамендуючы чытаць рускую літаратуру і г.д. Мэта - пасеяць нязгоду і адвесці ад ключавога для кіраўніка пытання - захавання ўлады.
  • Kurt
    17.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Я вам гавару!
    17.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Хм
    18.11.2024
    Пакуль, народзе, не вынясеш на сметнік расейшчыну разам з пушкінамі-дастаюшкінамі, Маскаль над табой заўсёды будзе. Sad but true. Цалую, твой Кастусь.
  • Алекс Ждан
    18.11.2024
    Калі заўтра Беларусі не стане, толькі мова дапаможа нам захавацца як народу і не растварыцца. Таму на вядомых людзях ляжыць асаблівая адказнасць - падаваць прыклад, весці асвету. Калі б спадарыня Алексіевіч прачытала сваю Нобелейскую лекцыю на беларускай мове, а не на рускай, мяркую, абсалютна ніяк гэта яе дабрабыту і кар'еры не пашкодзіла б. Здаецца, што некаторыя можа і не супраць былі б растварыцца, альбо ўжо растварыліся, і толькі праз прыстойнасць працягваюць называць сябе беларусамі.
  • мы Жывем, Дыхаем Беларуссю /ВКЛ , а дзеля вас Беларусь ГЭТА хобі .
    18.11.2024
    вы пачыналі ваш "бунт" ў 2020 пад белымі сцягамі (капітуляцыя Маскоўскаму ханству ? ) , газпромам да расейскай мовай . А скочылі з БЧБ і naszym Верым Можам Пераможам, і Мы змагары /літвіны як дамінавалі вас расейскамоўных так і будзім дамінаваць вас. Ведаеш чаму , мы Жывем, Дыхаем Беларуссю /ВКЛ , а дзеля вас Беларусь ГЭТА хобі . Табе не трэба вывучаць нашу мову , алеж ведай што твая Мангола - Маскоўская мова будзе на 2,3 ,4 месцы ў Вольнай Беларусі . пры Луакшэнках ці пасля , гэта путанне часу ...
  • Pcič
    18.11.2024
    Сорамна за такіх беларускіх "інжынераў чалавечых душ". Яе і так і сяк падштурхоўваюць, каб яна хоць мінімальна падтрымала нашу мову, прамовіла на ёй колькі сказаў, выказала добрыя спадзяванні на гэты конт . Але не, ўперлася ў нейкія дурныя разважанні... Суцэльная безнадзёга! Чалавек не трапляе ў сэнс.
  • Рпа
    18.11.2024
    На гэты раз нiякix калi, адразу аднамоу'е. Усе навучанне ад садка да вышэйшых устаноу на родной мове. Чынывенства калi не напiша дыктоуку - у бан.
  • Сташэк
    18.11.2024
    што скажаш... час пакажа... час часам сціскае як губка... у 1917 годзе ў Варшаве гаварылі па-расейску, а польскую мову лічылі вясковай... гадоў праз 5-6 нават людзі рускага паходжання старалiся не карыстацца расейскай мовай... час пакажа, як складзецца Ваш лёс і лёс вашай мовы…

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць