Дык а хто такія Красаўцы, калі не ўчарашнія Хлебаробы, якія змянілі цапы на дручкі але малоцяць гэтак жа плённа? Вунь у ген пракурора Шведа дзед - выбітны этеа музыка. А колькі родных сьвядомых ва ўладзе ці абслугоўваюць яе? З Марзалюком і Дзерманам на чале. А Красаўцы ў цэлым, а іх сотні тысяч, гэта ўпершыню свая, шчырая, родная Этна сілавая эліта, палітычны клас Белай Русі. Так што Этнавясковае Адраджэньне адбылося, і гэта незваротна. Таму то і 400,000 манкуртоў і набрыдзі ад яго разбегліся хто куды
Мх
08.12.2024
Gorliwy Litwin , Ага, а Бондарава гэта ўчорашняя Каранкевіч. Як заклікаў бот у тэме пра ІТ-прадпрымальніка, "кожнага чалавека трэба судзіць па яго справах".
Не галасі!
08.12.2024
Кіркевіч, маеш рацыю! Важка і па сутнасці. Адэкватнае назіранне, ўсё так і ёсць.
Алекс Ждан
08.12.2024
Згодны з аўтарам, але толькі часткова. Падзялюся некаторымі назіраннямі, адылі суб'ектыўнымі. У параўнанні са "святымі дзевяностымі": 1. беларуская творчасць і камунікацыя сапраўды істотна пашырыліся, але гэта тычыцца пісьма і кантэнту (напр. даследванні, літаратура, пасты, лісты, чаты); 2. колькасць людзей, для якіх беларуская – асноўная мова вуснай камунікацыі, значна скарацілася; 3. размаўляць па-беларуску, прынамсі ў Мінску, стала небяспечней.
Не галасі!
08.12.2024
Алекс Ждан, 1) носьбіты мовы вырастаюць з п. 1. А п. 3 вытлумачвае п. 2. Так было і ў Летуве, і ў Латвіі, і ў Чэхіі, і мы не выключэнне і 35, і 100, і 250 год таму.
2) сёняшнія рэаліі нават нецікава параўноўваць са "святымі 90-мі". Умоўныя каштоўнасныя разрэзы грамадства "сьвядомыя-вандэя" і "невераятныя-ябацькі" зусім не адно і тое ж. Тагачасныя носьбіты мовы, каторыя не "сьвядомыя" але носьбіты, часцяком супраціўляліся і мове, і суверэнітэту, і сталі сацыяльнай базай грандыёзнага правалу на выбарах 1994 года і дзіўным чынам не паразумнелі да 1996-га. Беларусізацыя 90-х рабілася, не марсіянамі, а тутэйшымі ўплывовымі людзьмі, для якіх рабочай і паўсядзённай мовай была толькі руская мова. Ідэя была запушчаная "сьвядомымі", але не "сьвядомыя" сядзелі ў міністэрствах і выканкамах, хутчэй "вандэя". Тут ёсць падабенства - сённяшні беларускі кантэнт, і на мове таксама, ствараюць носьбіты рускай мовы. Гэта ня дзіва. Як і тою парою, яны робяць беларускую дзяржаўнасць, гэта першы клопат, а для таго кантэнт мусіць быць беларускім.
3) нам не варта будаваць водападзел між плынямі "мова"-"язык", бо маем шанец наступіць на граблі 90-х: супроцьпаставіць "сьвядомых" "несьвядомым", і праз тое зноў будзем самі бясконца расколваць сацыяльную базу беларускай дзяржаўнасці.
4) напрыканцы 80-х беларускі кантэнт імкліва знікаў. Усе зацікаўленыя ў ім сапраўды ведалі адно аднаго і адказна ратавалі той кантэнт як умелі і маглі. Ратавалі ў кантэксце сялянскага фальклору, што аказалася недастаткова для ўмацавання дзяржавы. Сёння беларускі кантэнт паспяхова шукае і стварае сябе не ў фальклорных экспедыцыях нашых глухіх правінцыяў, а ў еўрапейскіх сістэмах каардынат і сусветных кампетэнцыях. Гэта файна і вельмі пазітыўна.
Так
08.12.2024
А беларусаў, якія размаўляюць на беларускай мове больш ці менш стала за апошнія 10, 30 ці 50 гадоў? Каб не ставіць пытанне пра разуменне беларускай мовы, асабліва сярод моладзі.
Вось напрыклад беларусы ў Беларусі маюць апраўданне, што там за беларускую мову могуць рэпрэсаваць. Праўда. Але вось беларусам за мяжой хто забараняе размаўляць па-беларуску? Чаму нават у нацыянальных дзяржавах не могуць пазбавіцца ўнутранага рускага.
Козік
08.12.2024
Кіркевіч як бы не заўважае знікнення цэлага пласту людзей, для якія беларуская мова была натуральная і перадавалася з пакалення ў пакаленне. Знікнення такога феномену, як беларускамоўная вёска, якая была крыніцай натхнення і ведаў.
Затое прапануе парадавацца, што ахоп "гарадскіх цікаўных" павялічыўся з умоўных 0.3% да ўмоўных 0.5% (то бок, не перасякаючы мяжы статыстычнай хібнасці).
Крыніца натхнення
08.12.2024
Козік, сумуем па калгаснай трасянцы і электараце Лукашэнкі? Натхніліся на 30 год, усю краіну ператварылі ў "30 лет без уражая". Менавіта з той апошняй калгаснай вёскі пасіянарная моладзь бегла, як чорт ад ладану. А рэшта застаўшыхся дагэтуль выхоўвае нам карнікаў і калабарантаў, знішчальнікаў беларускае дзяржавы. Нашая калгасная вёска - сацыяльная база дзікунства, а не крыніца беларушчыны.
Не галасі!
09.12.2024
Козік, наконт пераемнасці ёсць праблема, так. Але гэтая праблема не 30 год таму вырасла. Гэта нашая хранічная хвароба, дарэчы як і ў астатніх народаў, што зазналі падобнае. Беларусы, дзякуй Богу, тут не ўнікальныя. Страта пераемнасці пачынаецца са стратай адукацыі на беларускай мове. Усё, далей "мова нанова". І з такім выклікам мы сутыкаемся ня ўпершыню. Калі не галасілі, а працпвалі, то бліскуча з поспехам спраўляліся. Той жа Інбелкульт, ці "святыя 90-я".)) Вось і сёння нам трэба не галасіць па сабе, як па нябожчыку, не закопваць сябе жывога, а ствараць годны беларускі кантэнт.
Беразінскі
08.12.2024
Няпростае пытаньне аб сваёй мове. Адна са шматлікіх нашых праблем, якія даўно чакаюць абмеркаваньня і вырашэньня. Дзякуй НН, нарэшце занялася сапраўднымі справамі. І сьпікер выбраны цікавы. Ёсьць аб чым паспрачацца, але погляд сьвежы, добразычлівы, зацікаўлены, нашаніўскі. Галоўнае, не здаць нікога, не падставіць. Не забываем аб фінансаваньні, школах, сілавых структурах, палітыцы, бясьпецы, інш. Шчыра кажучы, бабарыканскі погляд на беларушчыну на вашых старонках моцна задзёўб.
адна асалода
08.12.2024
Беразінскі , сапраўды, дзякуюцы НН магчыма пачытаць на сваёй мове пра прастытутак усякix, пра малалетак памершых ад вялiзнага дзiлды... Мi-мi-мi жа!
Беларушчына - аблудны шллях нашае нацыі
08.12.2024
Дык што? Тыя хто стаў белымі русскімі будзеце святкаваць у наступным годзе 250 рокаў з нагоды акупацыі вашае дзяржавы расейскай імпэрыяй?
.
09.12.2024
Дзякуй. Прыемна было прачытаць. Але рана расслабляцца. У Беларусі ў 2022-м быў слой новых жадаючых пераходзіць на беларускую мову, якія ўсё ж не вырашыліся з-за рызык. У эмігрантаў галоўная задача адаптацыі, а наступнае пакаленне без беларускай адукацыі будзе ведаць мову нават горш чым пасля сучасных беларускіх школ. Так што рух ад крызісу да новага крызісу.
«Беларушчыны засталося на тры дні?..» Не, так ужо ніколі не будзе
Адэкватнае назіранне, ўсё так і ёсць.
У параўнанні са "святымі дзевяностымі":
1. беларуская творчасць і камунікацыя сапраўды істотна пашырыліся, але гэта тычыцца пісьма і кантэнту (напр. даследванні, літаратура, пасты, лісты, чаты);
2. колькасць людзей, для якіх беларуская – асноўная мова вуснай камунікацыі, значна скарацілася;
3. размаўляць па-беларуску, прынамсі ў Мінску, стала небяспечней.
1) носьбіты мовы вырастаюць з п. 1.
А п. 3 вытлумачвае п. 2.
Так было і ў Летуве, і ў Латвіі, і ў Чэхіі, і мы не выключэнне і 35, і 100, і 250 год таму.
2) сёняшнія рэаліі нават нецікава параўноўваць са "святымі 90-мі".
Умоўныя каштоўнасныя разрэзы грамадства "сьвядомыя-вандэя" і "невераятныя-ябацькі" зусім не адно і тое ж.
Тагачасныя носьбіты мовы, каторыя не "сьвядомыя" але носьбіты, часцяком супраціўляліся і мове, і суверэнітэту, і сталі сацыяльнай базай грандыёзнага правалу на выбарах 1994 года і дзіўным чынам не паразумнелі да 1996-га.
Беларусізацыя 90-х рабілася, не марсіянамі, а тутэйшымі ўплывовымі людзьмі, для якіх рабочай і паўсядзённай мовай была толькі руская мова. Ідэя была запушчаная "сьвядомымі", але не "сьвядомыя" сядзелі ў міністэрствах і выканкамах, хутчэй "вандэя".
Тут ёсць падабенства - сённяшні беларускі кантэнт, і на мове таксама, ствараюць носьбіты рускай мовы.
Гэта ня дзіва. Як і тою парою, яны робяць беларускую дзяржаўнасць, гэта першы клопат, а для таго кантэнт мусіць быць беларускім.
3) нам не варта будаваць водападзел між плынямі "мова"-"язык", бо маем шанец наступіць на граблі 90-х: супроцьпаставіць "сьвядомых" "несьвядомым", і праз тое зноў будзем самі бясконца расколваць сацыяльную базу беларускай дзяржаўнасці.
4) напрыканцы 80-х беларускі кантэнт імкліва знікаў.
Усе зацікаўленыя ў ім сапраўды ведалі адно аднаго і адказна ратавалі той кантэнт як умелі і маглі. Ратавалі ў кантэксце сялянскага фальклору, што аказалася недастаткова для ўмацавання дзяржавы. Сёння беларускі кантэнт паспяхова шукае і стварае сябе не ў фальклорных экспедыцыях нашых глухіх правінцыяў, а ў еўрапейскіх сістэмах каардынат і сусветных кампетэнцыях.
Гэта файна і вельмі пазітыўна.
Вось напрыклад беларусы ў Беларусі маюць апраўданне, што там за беларускую мову могуць рэпрэсаваць. Праўда. Але вось беларусам за мяжой хто забараняе размаўляць па-беларуску? Чаму нават у нацыянальных дзяржавах не могуць пазбавіцца ўнутранага рускага.
Затое прапануе парадавацца, што ахоп "гарадскіх цікаўных" павялічыўся з умоўных 0.3% да ўмоўных 0.5% (то бок, не перасякаючы мяжы статыстычнай хібнасці).
Натхніліся на 30 год, усю краіну ператварылі ў "30 лет без уражая". Менавіта з той апошняй калгаснай вёскі пасіянарная моладзь бегла, як чорт ад ладану. А рэшта застаўшыхся дагэтуль выхоўвае нам карнікаў і калабарантаў, знішчальнікаў беларускае дзяржавы.
Нашая калгасная вёска - сацыяльная база дзікунства, а не крыніца беларушчыны.
Страта пераемнасці пачынаецца са стратай адукацыі на беларускай мове. Усё, далей "мова нанова". І з такім выклікам мы сутыкаемся ня ўпершыню. Калі не галасілі, а працпвалі, то бліскуча з поспехам спраўляліся. Той жа Інбелкульт, ці "святыя 90-я".))
Вось і сёння нам трэба не галасіць па сабе, як па нябожчыку, не закопваць сябе жывога, а ствараць годны беларускі кантэнт.
Але рана расслабляцца. У Беларусі ў 2022-м быў слой новых жадаючых пераходзіць на беларускую мову, якія ўсё ж не вырашыліся з-за рызык. У эмігрантаў галоўная задача адаптацыі, а наступнае пакаленне без беларускай адукацыі будзе ведаць мову нават горш чым пасля сучасных беларускіх школ.
Так што рух ад крызісу да новага крызісу.