Свет55

ЕС выкарыстае караля Бельгіі і закон 1944 года, каб не даць Орбану размарозіць расійскія рэзервы

Прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан паставіў пад пагрозу працяг санкцый супраць Расіі ў канцы студзеня. З прыходам адміністрацыі Дональда Трампа іх трэба адмяніць, лічыць ён. Такая пагроза прымусіла Брусэль распрацоўваць планы па выратаванні хаця б часткі абмежавальных мер, піша The Moscow Times.

Віктар Орбан. Фота: Thanassis Stavrakis / AP

«Прыйшла пара адкінуць санкцыі і пабудаваць безсанкцыйныя адносіны з рускімі», — заявіў Віктар Орбан у пятніцу на дзяржаўным радыё.

Адміністрацыя Трампа збіраецца пачаць з наступнага тыдня «новую эпоху», і ў ЕС пойдзе «пару месяцаў» на тое, каб змяніць сваю пазіцыю па санкцыях, мяркуе Орбан. Ён не сказаў, што накладзе вета на іх працяг, калі 31 студзеня скончыцца чарговы паўгадавы тэрмін. Але ў снежні вугорскі лідар папярэдзіў калег па ЕС, што не гатовы аднаўляць санкцыі: ён чакае інаўгурацыі Трампа, і калі той наважыцца змякчыць іх, то ён, Орбан, будзе намагацца, каб Брусэль пайшоў следам за Вашынгтонам.

Паколькі працяг санкцый патрабуе аднагалоснага ўхвалення лідарамі ўсіх краін ЕС, дэмарш Орбана, калі ён на яго наважыцца, аўтаматычна прывядзе да скасавання мераў — ад нафтавага эмбарга і сектаральных санкцый да замарозкі валютных рэзерваў. Таму ў Брусэлі сталі шукаць спосабы захаваць хаця бы некаторыя рычагі ціску на Расію — прынамсі, не даць ёй вярнуць 190 млрд еўра, якія знаходзяцца ў дэпазітарыі Euroclear, піша Financial Times.

Для гэтага давядзецца выкарыстаць нацыянальныя абмежаванні. Паколькі фізічна актывы захоўваюцца ў бельгійскай кампаніі, адным з запасных варыянтаў з'яўляецца выкарыстанне ваеннага дэкрэта, прынятага ў 1944 годзе, расказалі газеце чатыры чыноўнікі, якія ўдзельнічаюць у абмеркаванні. Ён дазваляе каралю Філіпу блакаваць вывад актываў з краіны. У прэс-службе караля Бельгіі заявілі, што пастанову аб дэкрэце прымае ўрад, але манарх павінен будзе яго падпісаць.

Актывы ў Euroclear складаюць большую частку заблакаваных заходнімі краінамі валютных рэзерваў Расеі (каля $300 млрд). Даход ад іх выкарыстоўваецца ў якасці закладу па крэдытах на $50 млрд, якія краіны «Вялікай сямёркі» і ЕС вырашылі даць Украіне. Актывы патрэбныя, каб на працягу дзясятка гадоў атрымліваць даходы, з якіх будуць пагашацца выдадзеныя крэдыты.

Але ў выпадку адмены санкцый «грошы апынуцца ў Расіі на наступны ж дзень», паколькі ў фінансавых пасярэднікаў не будзе законных падстаў іх утрымліваць, сказаў FT адзін з чыноўнікаў. «Я сур'ёзна гэтым занепакоены, і іншыя таксама павінны турбавацца, — сказаў высокапастаўлены дыпламат ЕС, які вядзе рэгулярныя перамовы з венгерскімі чыноўнікамі. — Імавернасць таго, што Орбан не прагнецца, вялікая».

«Цяпер у адміністрацыі ЗША адбываюцца значныя змены… павінен адбыцца змястоўны абмен думкамі, перш чым мы вырашым працягнуць рэжым санкцый яшчэ на шэсць месяцаў, — заявіў у чацвер журналістам Янаш Бока, міністр па справах ЕС Венгрыі. — Мы хочам адкласці нашу пастанову датуль, пакуль не даведаемся, як адміністрацыя ЗША бачыць будучыню санкцыйнага рэжыму».

Скот Бесэнт, кандыдатуру якога Трамп прапанаваў на пасаду міністра фінансаў ЗША, на слуханнях у Сенаце ў чацвер выказаўся за ўзмацненне жорсткасці санкцый супраць Расіі з мэтай прымусіць Уладзіміра Пуціна да перамоў па Украіне. Дарадцы Трампа распрацоўваюць маштабную санкцыйную стратэгію, закліканую спрыяць дасягненню дыпламатычнага пагаднення паміж Расіяй і Украінай, паведаміў Bloomberg.

Адзін з двух падыходаў сапраўды прадугледжвае змякчэнне санкцый супраць расійскіх нафтавытворцаў, калі гэта дапаможа дасягнуць мірнай дамоўленасці. Але другі варыянт заключаецца ва ўзмацненні строгасці санкцый з мэтай узмацніць ціск на Маскву.

Каментары5

  • Барадзед
    17.01.2025
    Кремль определенно платит Орбану. Где Орбан прячет эти деньги?
  • Во дзе
    17.01.2025
    Барадзед, прячет там где и курощуп - на арабских счетах
  • Галя з Камароўкі
    17.01.2025
    Венгрыя, Вугоршчына, венгерскі, вугорскі - НН, як мне, народжанай пры ссср тетцы, вывучыць нашу мову? У школе я вывучала "наркомаўку", сярод сваіх размаўляла на "трасянцы", да незнаемых звярталася на чыста расейскай. І вішанка на торце: ЭС - гэта што?

Улады хочуць аўтаматычна спісваць з карткі штрафы за ПДР4

Улады хочуць аўтаматычна спісваць з карткі штрафы за ПДР

Усе навіны →
Усе навіны

На пахаванні снайперкі Марыі Зайцавай у Кіеве быў заўважаны незвычайны бел-чырвона-белы сцяг3

Сярод звестак, якія выцеклі з бота «Беларускага гаюна», былі ўнікальныя ID карыстальнікаў тэлеграм15

Зяленскі: Мінабароны Украіны распрацоўвае спецкантракт, каб прыцягнуць у войска 18-24-гадовых2

У Беларусі засталіся толькі шэсць прыватных дамоў для састарэлых

Адаму Мальдзісу за тры гады на магіле дагэтуль не паставілі помніка14

Бяздомны-эрудыт, які знік у Гомелі, знайшоўся ў рэанімацыі. Ён вядомы па блогу папулярнага тыктокера5

ХАМАС перадаў чарговых трох закладнікаў Ізраілю4

Васьмікласнік выпіў на ўроку моцнае снатворнае «для дарослых» і заснуў2

Як будуць выглядаць новыя станцыі метро на ўчастку ад «Пярэспы» да станцыі «Парк Дружбы народаў» ФОТА8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Улады хочуць аўтаматычна спісваць з карткі штрафы за ПДР4

Улады хочуць аўтаматычна спісваць з карткі штрафы за ПДР

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць