БЕЛ Ł РУС

Усяго патроху

У Лунінцы да адной са школ прыйшоў бабёр ФОТА

14.04.2023 / 19:8

Nashaniva.com

Бабра пабачылі на парозе СШ №1 на вуліцы Гагарына ў Лунінцы чытачы сайта «Медыя-Палессе» і зрабілі яго фота.

Бабёр на парозе школы ў Лунінцы

Гэта не першы выпадак з'яўлення баброў на гарадскіх вуліцах. Раней тое ж «Медыя-Палессе» пісала, што бабёр вырашыў «падлячыцца» і прыйшоў да будынка бальніцы ў Мікашэвічах.

Бабёр каля будынка бальніцы ў Мікашэвічах

У вёсцы Чырвоная Воля Лунінецкага раёна бабёр выйшаў у цэнтр вёскі — проста да сельскага Дома культуры, каля якога ўладкаваўся на начлег. Прыняўшы бабра за сабаку, прыбіральшчыца вырашыла сагнаць яго з месца. Але бабёр, абудзіўшыся, стаў кідацца на жанчыну.

Бабёр у вёсцы Чырвоная Воля каля Дома культуры

На Палессі баброў цяпер вельмі шмат. Сляды іх актыўнай дзейнасці сустракаюцца на кожным кроку: то зваленае вострымі зубамі дрэва на беразе ракі, то плаціна на меліярацыйным канале… 

Напрыклад, у Століне бабры пасяліліся на рацэ Копанец у гарадскім парку. Праўда, саміх жывёл людзі не бачылі, але сляды іх прысутнасці сустракаюцца ўздоўж ракі.

Фота з сацсетак

Чытайце таксама:

Берагі Свіслачы ў Мінску актыўна асвойваюць бабры

«Найлепшы адпачынак — кубак кавы з відам на баброў». Вучоны-біёлаг адкрыў аграсядзібу ў лесе з ручнымі ваўкамі і выдрай

Як на Лагойшчыне ратавалі баброў, што патрапілі ў пастку

Жывёлы супраць дрэваў: у Віцебску бабры згрызлі алею, а ў Браславе абвінавачваюць сабак у знішчэнні саджанцаў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула