«Едастаўка» не будзе працаваць у двух гарадах
5.02.2024 / 8:22
З серады спыняецца праца ў Віцебску. У мінулую пятніцу яна перастала працаваць у Гомелі.
«Сябры, мы заўсёды імкнуліся быць для вас ідэальным супермаркетам з дастаўкай. З моманту нашага вяртання ў Віцебск і Гомель мы даставілі жыхарам гэтых гарадоў больш за 35 000 заказаў. Але, на жаль, у пачатку лютага мы вымушаныя спыніць сваю працу ў гэтых зонах абслугоўвання. Апошні дзень дастаўкі заказаў: 02.02 — у Гомелі, 07.02-у Віцебску», — паведамляецца на сайце «Едастаўкі».
Аднак застаецца Emall, звяртаюць увагу ў кампаніі.
Чытайце таксама:
Блогер паказаў, дзе можна купіць мандарыны па 2,5 рубля за кілаграм
«Мы ж не жывёлы». Пошук пратэрміноўкі ў гомельскай краме «Еўраопта» ўскалыхнуў тыкток
На месцы былога «Віталюра» на Паўднёвым Захадзе адкрыўся новы Green. Вось як там цяпер