Грамадства77

«Мы ж не жывёлы». Пошук пратэрміноўкі ў гомельскай краме «Еўраопта» ўскалыхнуў тыкток

Відэа пакупніка з гомельскай крамы «Еўраопт» за некалькі дзён набрала ў тыктоку больш за 750 тыс. праглядаў і больш за тысячу абураных каментароў. Рэч у тым, што аўтар відэа, не асабліва напружваючыся, за адзін паход па пакупкі наглядна паказаў адразу некалькі парушэнняў — пратэрмінаваныя тавары, тавары без пазначэння тэрміну прыдатнасці і нават патэнцыйна небяспечныя для здароўя, пакрытыя цвіллю прадукты, заўважыў Telegraf.news.

Аўтар запісу, які пад нікам ne_ochen_vkusno публікуе на сваёй старонцы тыктоку відэа відавочных парушэнняў у розных крамах Гомеля, спачатку прадэманстраваў «безлімітнага акуня», якога выклалі на прылаўкі з прывабнай зніжкай, аднак без выразнага пазначэння тэрміну прыдатнасці. Гэта з'яўляецца парушэннем патрабаванняў заканадаўства, паколькі не дае пакупніку дакладнай інфармацыі адносна свежасці прадукту.

@ne_ochen_vkusno #гомельевроопт #гомель #еврооптминск #еврооптбеларусь #тцмандарин #отравление #наглыйпродавец #беспредел #пищевоеотравление #тухлопритон #гомельспорт #магазиныгомель #обман #плесень #защищаюттухляк #заработокназдоровье #население #гомельчане #минчане #беларусы ♬ Marketing Businness - ZydSounds

Далей на прылаўку з хлебабулачнымі вырабамі мужчына заўважыў яшчэ адно парушэнне, бачнае няўзброеным вокам: на наборы булачак, выкладзеных у заводскай упакоўцы, бачная цвіль. Паводле слоў аўтара відэа, гэта магло адбыцца праз «парушэнне цэласнасці ўпакоўкі».

Пры гэтым «праблемнай» (менавіта так пра яе выказалася супрацоўніца крамы, якой мужчына звярнуў увагу на парушэнне) аказалася практычна ўся партыя — прадаўцам прыйшлося здымаць тавар з продажу і афармляць вяртанне вытворцу.

«Крама для каго? Для людзей, не для жывёл. Мы ж не жывёлы, мы людзі. Мы хочам свежае есці», — павучаў мужчына на відэа работніцу крамы.

На патрабаванне ўважлівага пакупніка прадаўцы сапраўды прыбралі з прылаўка пратэрмінаваную прадукцыю. Тым не менш, шматлікія відэа на старонцы гомельца наглядна дэманструюць, што пакупнікам варта быць уважлівымі і правяраць тэрмін прыдатнасці тавараў ва ўсіх крамах, а не толькі ў сетцы «Еўраопт».

Так, на іншых відэа гэтага ж карыстальніка ёсць прыклады з іншых крам Гомеля — пратэрмінаванай мойвы з крамы «Аркада», хлеба з цвіллю з крамы «Дыяніс» і пратэрмінаванай ялавічыны з «Капеечкі».

Зрэшты, мяркуючы па каментарах пад відэа, гэтая праблема не абмяжоўваецца адным абласным цэнтрам — з ёй сутыкаюцца пакупнікі па ўсёй Беларусі.

Пры гэтым частка падпісчыкаў стала на бок прадаўцоў, апраўдваючы іх нежаданне па ўласнай ініцыятыве і своечасова прыбіраць прадукцыю з відавочна прамінулымі тэрмінамі прыдатнасці патрабаваннямі, якія да іх выстаўляюць працадаўцы.

«Не сакрэт, што прадаўцоў яшчэ прымушаюць выкупляць пратэрміноўку», — напісаў адзін з карыстальнікаў.

«Вы прапануйце штат работнікаў павялічыць і заробак падняць работнікам. Да кіраўніцтва арганізацыі прад'явіце прэтэнзіі, каб стварылі ўмовы для працы», — паспрабаваў іншы глядач перакласці адказнасць за пратэрміноўку на паліцах крам на іх уладальнікаў.

Аднак тых, хто падтрымаў аўтара відэа, які публічна агучыў гэтую праблему, у каментарах было ўсё ж больш. Некаторыя ўвогуле прапанавалі зрабіць такія «праверкі» сіламі «інтэрнэт-актывістаў» рэгулярнымі, каб «навесці парадак» у сферы гандлю.

Каментары7

  • ЯНКА
    26.01.2024
    • НЕ ШЧАДЗЯ ЖЫВАТА СВАЯГО :) •
    🦠 «Патэнцыйна небяспечныя для здароўя, пакрытыя цвіллю прадукты...»? Што, праўда, вельмі нене-небясьпечныя?
    🍅 Ня буду вымудрагельвацца, лепей скажу заежжаную фразу: народ шалее ўжо ад тлусту! Вось кагадзе ў мяне заляжаліся ў лядоўні памідоры й торба вінаграду. Ды настолькі, што гэныя дары прыроды пакрыліся шматлікімі дзяляначкамі добрай і пухнатай цьвілі. Ваў, быццам хтосьці абляпіў іх ватаю!
    🍇 І шо? А то, што з памідораў збольшага яе я зрэзваў, вінаградзіны перабіраў, як мог, і прамываў вадой з-пад крану. І еў тое, не сумнявайцеся, (асабліва калі быў галодны) зь непадробнай радасьцю. Ці, як сказалі б вельмі ўразьлівая ці картавыя «з гадасьцю».
    😋 Апупяёзам маіх гэткіх харчаваньняў стаў зусім ня вынас цела тапкамі наперад, а наадварот адсутнасьць хоць якой болі ў целе й у душы вясёленькі настрой ад разнастаенае ежкі.
    👻 П.Н. Між тым нікому ня раю паглынаць зацьвілыя ці пратэрмінаваныя прадукты. Асабліва ўразьлівым псыхасаматы́чкам, гэткім інфузорыям у туфельках, якіх можа лёгка адóлець «твар дражачая» ў выглядзе пацямнеўшага ёгурта ці (б)ражанкі.
  • Влад
    26.01.2024
    А кто вы если живёте как в хлеву под предводительством пастуха?
  • Им нужно продать
    26.01.2024
    Купил сыр в не из самых дешёвых американских сетей.Развернул упаковку и обнаружил две этикетки с конечными сроками потребления.Первый срок уже вышел. Так ,что не нужно здесь политизировать эту тему ,просрочку я встречал и в маркетах Европы

У Маскве падарвалі прарасійскага аўтарытэта з Данбаса, які арганізоўваў цітушак

Светдапоўнена

У Маскве падарвалі прарасійскага аўтарытэта з Данбаса, які арганізоўваў цітушак

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму беларускія СМІ пішуць пра добраахвотнікаў столькі, колькі пішуць66

Аднапакаёўку ў Мінску плошчай 26 квадратаў прадаюць ажно за 103 тысячы даляраў20

«Трымалі за дурня». Беларускі кіроўца распавёў, як яго ўцёмную выкарыстоўвалі для перавозкі кантрабанды для польскай фірмы2

Сапраўдны кошт DeepSeek, кітайскага чат-боту, што абваліў фондавы рынак ЗША, аказаўся зусім не такім3

На мяжы з Беларуссю скончыў жыццё самагубствам польскі вайсковец

«Яны стануць ля нагі гаспадара і будуць пяшчотна памахваць хвосцікам». Пуцін — пра адносіны Еўропы і Трампа20

Віцэ-губернатар расійскага Прымор'я загінуў на фронце ў Курскай вобласці5

На Беласточчыне прайшоў Марш Каліноўскага ФОТА7

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Маскве падарвалі прарасійскага аўтарытэта з Данбаса, які арганізоўваў цітушак

Светдапоўнена

У Маскве падарвалі прарасійскага аўтарытэта з Данбаса, які арганізоўваў цітушак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць