Алімпійскія гульні ўпершыню ў гісторыі будзе каментаваць нейрасетка
1.07.2024 / 11:42
Алімпійскія гульні ў Парыжы ўпершыню ў гісторыі пракаментуе нейрасетка, паведамляе NBC News. Нейрасетка будзе расказваць пра Алімпіяду голасам амерыканскага каментатара Эла Майклса.
Эл Майклс. Фота: Will Newton / Getty Images
Праграму для асвятлення асноўных момантаў Гульняў створыць кампанія NBC Universal сумесна са стрымінгавым сэрвісам Peacock.
Нейрасетка будзе каментаваць Алімпіяду голасам амерыканскага каментатара Эла Майклса. Сам 79-гадовы Майклс расказаў, што першапачаткова ставіўся да ідэі скептычна, але пасля дэманстрацыі тэхналогіі пагадзіўся ўдзельнічаць у праекце.
Рубрыка будзе называцца Your Daily Olympic Recap on Peacock.