Спорт33

На «Беларусь-1» назвалі рашэнне Сабаленкі не ўдзельнічаць у Алімпіядзе недальнабачным

«Яшчэ адных Гульняў у кар'еры ў яе можа не быць».

Арына Сабаленка. Фота: Mike Hewitt / GETTY IMAGES

У перадачы «Арэна» на тэлеканале «Беларусь 1» вядоўца Станіслаў Ліпскі раскрытыкаваў рашэнне Арыны Сабаленкі, якая вырашыла адмовіцца ад выступлення на Алімпіядзе ў Парыжы, піша «Прессбол».

— Камісія Міжнароднага алімпійскага камітэта робіць усё, каб нашы і расійскія атлеты выглядалі ў Парыжы максімальна незаўважна. Але, на жаль, хапае недальнабачных рашэнняў і ад саміх спартоўцаў. Арына Сабаленка вось заявіла, што змена пакрыццяў кортаў пашкодзіць яе здароўю. Магчыма, так і ёсць, але графік у першай ракеткі свету Ігі Швентэк не менш напружаны, а яна сваю радзіму прадставіць. Як ведаць, можа, яшчэ адной Алімпіяды ў жыцці нашай наймацнейшай тэнісісткі і не будзе…

Пра рашэнне Сабаленкі не ўдзельнічаць у Алімпіядзе ў Парыжы, якая стартуе амаль роўна праз месяц, стала вядома на мінулым тыдні.

Удзельнічаць у Гульнях будзе Вікторыя Азаранка, якая на Алімпіядзе ў Лондане ў 2012 годзе выйграла бронзу ў індывідуальным разрадзе і золата з Максімам Мірным у міксце. Больш беларускія тэнісісты медалёў на Алімпіядах не выйгравалі, напрыклад, у Токіа-2021 Сабаленка вылецела ў першым раўндзе.

Каментары3

  • Ига
    25.06.2024
    Понимаешь, Липский, может еще понимаешь…. Часто у людей просыпается совесть… А вдруг Арина поняла, что поддерживает кровавую преступную хунту, а не Родину. И тогда она права в отличие от тебя, липский.
  • Язэп
    25.06.2024
    "Больш беларускія тэнісісты медалёў на Алімпіядах не выйгравалі"

    Наша Нива, погуглите на досуге кто такая Наталья Зверева и не позорьтесь больше так
  • Ёсік
    25.06.2024
    Язэп, у далёкім 1992 на Алімпіядзе ўзяла бронзу ў пары з лэйлай месхі. Яна малайчына, але толькі ў парным разрадзе, больш за 2 гады трымалася на першым радку жаночай асацыяцыі, але ў пары. Не кідайцеся на рэдакцыю, яна не асабісты гулец, а ў пары, таму яе партнёру/шы 50% славы.

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні12

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне32

Чаму высокі ціск не дазваляе расійскім Суперджэтам лятаць? Хоць для Боінга гэта не праблема23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць